Ліда - гэта горад Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Лідскага раёна. Асноўнай славутасцю горада Ліда з'яўляецца замак, заснаваны тут у 1323 годзе. Будаўніцтва замка працягвалася прыкладна пяць гадоў. Такім чынам, замку ў Лідзе ўжо каля 700 гадоў. Гэта робіць дадзены архітэктурны помнік адным з самых старажытных каменных збудаванняў у Беларусі, сярод тых, якія захаваліся. А калі ўлічыць тое, што Лідскі Замак мае вельмі вялікія памеры, то адразу становіцца зразумела, што перад намі адна з найважнейшых славутасцяў Беларусі. Лідскі Замак нядаўна быў цалкам адрэстаўраваны. Але якасць рэстаўрацыі выклікае некаторыя пытанні. Справа ў тым, што пры аднаўленні замка актыўна выкарыстоўваліся такія будаўнічыя матэрыялы як: цэгла, пліты перакрыцця, лесвічныя пралёты і іншыя. Натуральна, што ўсе гэтыя архітэктурныя рашэнні нават не нагадваюць тое, чым быў Лідскі Замак у эпоху свайго росквіту. Напрыклад, яго сцены былі выкананы з натуральнага каменя.

Ліда

Ліда

Коратка апішам гісторыю замка ў горадзе Ліда. Так, Лідскі Замак быў збудаваны на насыпным пясчаным узгорку з бутавага каменя ў першай палове 14-га стагоддзя па загадзе князя Гедыміна ў форме няправільнага чатырохвугольніка з дзвюма вуглавымі вежамі. Першапачаткова замак у горадзе Ліда быў акружаны балоцістымі берагамі двух рэк, што злучаюцца ў гэтым месцы, а таксама ровам. Пазней у сістэму ўмацаванняў было ўключана штучнае возера.

Першыя буйныя бітвы адбыліся пад сценамі замка ў 1384 годзе. Затым на працягу наступных трох стагоддзяў Лідскі Замак таксама рэгулярна прымаў удзел у розных войнах. Атакавалі замак і крыжакі, і атрады рускіх князёў, і крымскія татары. Удзельнічаў замак таксама ў мясцовых міжусобных войнах. З пераменным поспехам замак то захопліваўся нападаючым бокам, то паспяхова адбіваў атакі. Падчас Паўночнай вайны, г.зн. на пачатку 18-га стагоддзя, замак быў двойчы моцна пашкоджаны нападамі шведаў, якія ўзарвалі яго вежы. З гэтых падзей пачаўся час запусцення і разбурэння Лідскага Замка. Апошняя бітва тут адбылася ў 1794 годзе паміж паўстанцамі Касцюшкі, якія бараніліся ў руінах замка, і расійскай арміяй.

У 1891 годзе, пасля пажару, які знішчыў увесь цэнтр горада Ліда, гарадскія ўлады пачалі разборку і распродаж замкавых муроў, выкарыстоўваючы атрыманыя будаўнічыя матэрыялы для аднаўлення горада. З адхонаў замкавага пагорка сталі браць пясок. У 1920-ых гадах, калі горад Ліда уваходзіў у склад міжваеннай Польшчы, замкавыя муры былі крыху абноўлены. У 1953 годзе Лідскі замак увайшоў у спіс помнікаў, узятых пад дзяржаўную ахову, хоць гэта і не спыніла яго далейшага разбурэння. Толькі ў 1982 годзе была зроблена поўная кансервацыя Лідскага Замка. Яшчэ трохі пазней, у сярэдзіне 1990-ых гадоў, былі нарэшце распачаты рэстаўрацыйныя працы, якія з перапынкамі працягваліся два дзесяткі гадоў.

Горад Ліда адносна вялікі. Замак размешчаны ў самым цэнтры Ліды. Таму, на жаль, навакольны гарадскі ландшафт з шматпавярхоўкамі і праспектамі не вельмі гармануе з Лідскім Замкам. Тым не менш, побач з замкам ёсць невялікая, выдатна добраўпарадкаваная зялёная зона з вадаёмам і фантанамі. Турысты і падарожнікі вельмі актыўна наведваюць Лідскі Замак. Праз Лідскі Замак праходзіць мноства турыстычных і экскурсійных маршрутаў. Тут праводзіцца шэраг розных мерапрыемстваў гістарычнай тэматыкі. Вядома, Лідскі Замак, знаходзячыся ў цэнтры горада, акружаны належнай інфраструктурай. Тут знойдуцца і рэстараны, і гасцініцы, і банкаматы, і іншыя неабходныя турыстам аб'екты.

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Вядома ж, у горадзе Ліда ёсць і іншыя важныя славутасці. Адна з іх гэта касцёл Узвышэння Святога Крыжа, размешчаны зусім побач са знакамітым Лідскім Замкам. Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў горадзе Ліда называюць таксама «фарным», г.зн. галоўным сярод Лідскіх касцёлаў. Дадзены храм выкананы ў стылі барока. Будаўніцтва касцёла было скончана ў 1770 годзе. Лёс храма на рэдкасць спакойны. Дадзены касцёл у горадзе Ліда ніколі не зачыняўся, не пераходзіў ад адной канфесіі да іншай і без страт перажыў дзве сусветныя вайны. І толькі падчас пажару 1821 года былі страчаны дзве невялікія вежкі, якія ўпрыгожвалі галоўны фасад храма. У 1794 годзе ў агароджы касцёла ў горадзе Ліда былі пахаваныя паўстанцы Касцюшкі, якія загінулі тут у сутычцы з расійскай кавалерыяй. На жаль, дадзеная агароджа з брамай да нашых дзён не захавалася.

Інтэр'ер касцёла ў горадзе Ліда вельмі багата дэкараваны, яго ўпрыгожваюць арнаментальная лепка і скульптуры ў стылі ракако, а таксама фрэскавы роспіс скляпенняў і сцен храма. Алтары храма зроблены са штучнага мармуру. У гэтым Лідскім касцёле захоўваецца абраз Божай Маці, які на тэрыторыю Беларусі прывезлі францішкане яшчэ ў 14-ым стагоддзі, пры закладцы першага касцёла на гэтым месцы. Такім чынам, касцёл у горадзе Ліда з'яўляецца важным архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі. Гэты старадаўні храм не надта дзівіць сваімі памерамі, але дзякуючы свайму размяшчэнню побач з замкам, а таксама багата упрыгожанаму інтэр'еру, фарны касцёл у горадзе Ліда карыстаецца заслужанай увагай турыстаў.

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Крыху далей, размешчана наступная важная славутасць горада Ліды, а менавіта Кафедральны сабор Святога Міхаіла Архангела. Гэты храм будаваўся ў горадзе Ліда з 1797 года па 1825 год. Першапачаткова храм будаваўся як касцёл у складзе каталіцкага кляштара. Побач з касцёлам размясціліся кляштарны корпус і званіца. Пры гэтым вельмі адметна, што будаўніцтва храма прафінансаваў асабіста расійскі імператар Павел I. Кляштар быў ліквідаваны ў 1832 годзе (у сувязі з падаўленнем паўстання 1830-31 гадоў), а ў будынках кляштара размясцілася свецкае дваранскае вучылішча. Храм моцна пацярпеў у часе пажару ў 1842 годзе. Аднаўленне храма працягвалася больш за дваццаць гадоў. А ў сувязі з распачатым паўстаннем, адноўлены храм ў 1863 годзе быў адразу перададзены Праваслаўнай Царкве.

У міжваенны перыяд, калі Ліда ўваходзіла ў склад Польшчы, храм быў зноў вернуты Каталіцкай Царкве. У 1957 годзе гэты храм у горадзе Ліда быў зачынены савецкімі ўладамі. У пачатку 1960-ых гадоў будынак храма стаў выкарыстоўвацца як планетарый. У 1996 годзе храм быў вернуты Праваслаўнай Царкве і стаў саборам. Кафедральны сабор Святога Міхаіла Архангела з'яўляецца архітэктурным помнікам пачатку 19-га стагоддзя, важнай славутасцю Беларусі і заслугоўвае ўвагі турыстаў. Побач з храмам, па-ранейшаму размешчаны былы манастырскі корпус, ушчыльную прыбудаваны да сабора, а таксама званіца.

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Ёсць у горадзе Ліда і яшчэ некалькі невялікіх славутасцяў. Напрыклад, драўляны касцёл Беззаганнага Пачацця Панны Марыі, які быў пабудаваны ў 1933 годзе (на наступным фота), з'яўляецца дастаткова цікавым помнікам беларускага драўлянага дойлідства. Таксама ў нядаўні час у горадзе Ліда было пабудавана яшчэ чатыры новых касцёла.

Ліда

Ліда

Ліда

Яшчэ адной невялікай славутасцю горада Ліда можна назваць каталіцкую капліцу Святой Барбары, пабудаваную ў 1930 годзе (на наступным фота справа). Акрамя таго, у горадзе Ліда ў нядаўні час было ўзведзена таксама некалькі сучасных праваслаўных цэркваў.

Ліда

Ліда

Таксама асобнага згадвання заслугоўвае старадаўні паравоз, усталяваны ў горадзе Ліда на пастамент, які выконвае такім чынам ролю помніка. Сярод іншых цікавых асаблівасцяў горада Ліда можна вылучыць афармленне водаправодных калонак. Большасць з іх выканана так як паказана на фота ніжэй. Гэтая дробязь прыйшлася вельмі дарэчы і спадабалася турыстам. Бо многія турысты, якія наведваюць горад Ліда, гэта маладыя людзі, што вандруюць на роварах па розных турыстычных маршрутах. А для іх магчымасць напіцца, назапасіцца вадой і памыцца прама на хаду, гэта зусім ня лішняе.

Ліда

Ліда

Ліда

 

Замалёўкі Напалеона Орды, Ліда:

Замалёўкі Напалеона Орды, Ліда

 

Дадатковыя фота і відэа, Ліда:

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда

Ліда