- Апісанне мапы
- Як правільна карыстацца мапай славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі
- Выкарыстанне на мабільных прыладах
Апісанне мапы:
Прадстаўляем чытачам мапу славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі, на якой пазначаныя ўсе славутасці Беларусі апісаныя на сайце. У Беларусі на дадзены момант не мае сэнсу падарожнічаць да некаторай адной славутасці, часцей за ўсё Беларускія славутасці не акружаны належнай турыстычнай інфраструктурай, каб затрымлівацца каля іх даўжэй чым на пару гадзін. У Беларусі мае сэнс падарожнічаць па турыстычных маршрутах, аглядаючы за дзень некалькі славутасцяў. Але стандартныя турыстычныя маршруты разлічаны ў Беларусі ў асноўным на жыхароў сталіцы, альбо абласных цэнтраў. Але далёка не ўсе жывуць там. Акрамя таго, мэтанакіравана падарожнічаць па адным з турыстычных маршрутаў могуць дазволіць сабе далёка не ўсё, можа быць не дастаткова часу або рыштунку. Аднак усе людзі перыядычна перамяшчаюцца з аднаго горада ці вёскі ў іншы, а таксама часта задаюцца пытаннем: «Куды паехаць на выхадныя?»
Менавіта для гэтых людзей створана наша «мапа самастойнага вандроўцы па Беларусі», справа ў тым, што адкуль бы Вы не пачалі сваё падарожжа, і куды б не накіроўваліся ў Беларусі (хай нават па сваіх асабістых справах) Вы абавязкова праедзеце міма вялікай колькасці славутасцяў. Для тых людзей, якія не хочуць прапусціць гэтыя славутасці і выбітнасці, а хочуць наведаць іх па дарозе, мы склалі нашу мапу славутасцяў Беларусі. Таксама гэтая мапа для актыўнага турызму па Беларусі можа быць карысная любому жыхару Беларусі і замежнаму турысту, не залежна ад таго дзе ён жыве. Гледзячы на гэтую мапу славутасцяў Беларусі заўсёды можна самастойна прадумаць невялікае падарожжа па славутасцях краіны, прычым так каб яно пачыналася і сканчалася там, дзе Вам трэба, і доўжылася менавіта столькі колькі Вы можаце сабе дазволіць. Прычым Вы заўсёды можаце быць упэўнены, што не прапусцілі нічога значнага ў той частцы краіны, якую наведалі.
Як правільна карыстацца мапай славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі:
Зорачкай на мапе славутасцяў Беларусі абазначаюцца галоўныя аб'екты ў кожным населеным пункце. У кожным населеным пункце ёсць толькі адзін аб'ект пазначаны зорачкай, гэта самы каштоўны з пункту гледжання гісторыі і архітэктуры аб'ект дадзенага населенага пункта. Кружочкам на мапе славутасцяў Беларусі абазначаюцца дадатковыя ў тым жа населеным пункце аб'екты. Дадатковыя не значыць ня цікавыя, а значыць проста другія пасля галоўнага, такое пазначэнне ўведзена для таго, каб на вялікіх маштабах мапу славутасцяў Беларусі не пакрывалі цалкам адны толькі абазначэнні (бо славутасцяў ў Беларусі вельмі шмат). Таксама ўсе аб'екты падзеленыя на тры узроўня па важнасці:
- Чырвоным колерам пазначаныя аб'екты, якія абавязкова павінны наведаць усе жыхары Беларусі, і па магчымасці ў першую чаргу павінны наведваць замежныя турысты. Гэта выбітныя аб'екты на фоне беларускай гісторыка-архітэктурнай спадчыны.
- Аранжавым колерам пазначаныя таксама вельмі важныя і значныя для Беларусі аб'екты, іх ужо дастаткова шмат, таму наведаць іх усё можа быць даволі цяжка, але пажадана.
- Жоўтым колерам пазначаныя іншыя цікавыя славутасці ў Беларусі, якія можна наведаць, калі Вы апынецеся дзесьці непадалёк.
Таксама асобнымі колерамі абазначаюцца аб'екты:
- Блакітным колерам пазначаныя іншыя цікавыя месцы Беларусі.
- Зялёным колерам пазначаныя аб'екты прыроднай спадчыны Беларусі.
На мапе ўсе аб'екты падзелены на шэсць слаёў:
- Выбітныя аб'екты;
- Важныя аб'екты;
- Цікавыя аб'екты;
- Дадатковыя аб'екты;
- Іншыя цікавыя месцы;
- Прыродная спадчына.
Слаі можна падключаць і выключаць выкарыстоўваючы меню ў верхнім левым кутку мапы. Такім чынам, мы прапаноўваем наступны алгарытм працы з мапай славутасцяў Беларусі:
- Выключыўшы слой "Дадатковыя аб'екты" вы праглядаеце мапу славутасцяў Беларусі на вялікім маштабе. Пры гэтым па кожнаму гораду будзе адлюстроўвацца па адной зорачцы (галоўнаму аб'екту), а яе колер будзе азначаць ступень важнасці гэтага горада ці вёскі.
- Застаючыся на вялікім маштабе Вы таксама можаце адключыць другі і/або трэці слой ("Важныя аб'екты" і "Цікавыя аб'екты") калі ў Вас няма часу або жадання наведваць гэтыя аб'екты. Вы таксама можаце адключыць і першы слой ("Выбітныя аб'екты") калі Вы ўжо наведалі ўсе выбітныя аб'екты беларускай гісторыка-архітэктурнай спадчыны.
- Такім чынам Вы не спяшаючыся прадумваеце маршрут свайго маючага адбыцца падарожжа ў духу: якія гарады і вёскі ўвогуле наведваць.
- Затым Вам трэба паменшыць маштаб мапы славутасцяў Беларусі, г.зн. наблізіць яе, і уключыўшы слой "Дадатковыя аб'екты" абавязкова паглядзець, што яшчэ важнага можна і трэба паглядзець у выбраных гарадах і вёсках.
Яшчэ раз паўторымся дадатковыя аб'екты для таго і вынясены ў асобны слой, каб на вялікім маштабе кожнаму гораду адпавядала адна зорачка (а мапа не складалася з адных пазначэнняў), колер якой характарызуе важнасць галоўнага аб'екта гэтага горада, а значыць і ўсяго горада. Але гэта не значыць, што ў дадзеным горадзе няма іншых значных славутасцяў, часцей за ўсё яны наадварот ёсць, і іх абавязкова трэба наведаць калі Вы апынецеся ў гэтым горадзе.
Каб з мапы славутасцяў Беларусі перайсці да падрабязнага апісання на сайце цікавячага Вас населенага пункта або іншага месца, проста націсніце на галоўны аб'ект гэтага горада (вёскі), г.зн. на зорачку, і клікніце па спасылцы размешчанай у апісанні да гэтага аб'екта, затым пры неабходнасці, пераключыцеся ў Вашу моўную версію з дапамогай сцяжкоў ў верхнім правым кутку старонкі.
Выкарыстанне на мабільных прыладах:
Для таго каб атрымаць максімальна хуткі доступ да мапы славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі з мабільнай прылады:
- на мабільнай прыладзе адкрыйце дадзеную старонку, а затым і саму мапу ў поўнаэкранным рэжыме выкарыстоўваючы кнопку ў верхнім правым куце мапы:
- большасць сучасных апаратаў прапануе Вам два варыянты далейшых дзеянняў: адкрыць мапу ў браўзэры, ці адкрыць мапу ў дадатку Google Maps (гэта прыкладанне павінна быць ўстаноўлена і абноўлена да апошняй версіі);
- Калі абраць Google Maps, то наша мапа аўтаматычна захаваецца ў раздзел "Вашы месцы" ў гэтым дадатку, і будзе Вам заўсёды даступная ў некалькі клікаў. Пры гэтым Вы атрымаеце шэраг пераваг:
- Інтэрнэт злучэнне Вам будзе неабходна толькі для загрузкі інфармацыі аб аб'ектах, а сама мапа можа быць раней захавана ў афлайн або КЭШ. Інтэрнэт трафік будзе мінімальным.
- Вы зможаце пракладваць маршруты да аб'ектаў, а таксама карыстацца іншымі зручнымі функцыямі прыкладання Google Maps, напрыклад шукаць інфраструктурныя аб'екты побач з турыстычнымі аб'ектамі адлюстраванымі на мапе.
- Ёсць праўда невялікая верагоднасць таго, што пэўныя элементы мапы будуць адлюстроўвацца не зусім карэктна, але тым не менш цалкам актуальна.
- Калі адкрыць мапу ў браўзэры, то далей будзе не лішнім захаваць старонку, якая адкрылася, у закладкі гэтага браўзэра. Пасля чаго, калі Вам наступны раз спатрэбіцца мапа славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі проста адкрыйце гэтую закладку ў браўзэры мабільнай прылады. Пры гэтым:
- Для выкарыстання мапы будзе заўсёды неабходна падлучэнне да інтэрнэту. Прычым расход інтэрнэт трафіку будзе дастаткова вялікім, так як загружацца будзе ўся мапа.
- Перавага гэтага метаду працы з мапай палягае ў тым, што сама мапа заўсёды і на ўсіх прыладах адлюстроўваецца абсалютна карэктна, а таксама ў тым, што для працы з мапай не трэба ўсталёўваць дадатковае прыкладанне.