Славутасці і выбітнасці Беларусі па тыпах аб'ектаў

У гэтым раздзеле ўсе гарады і аб'екты пасартаваны ў адпаведнасці з тым якія тыпы славутасцяў і культурна-гістарычных каштоўнасцяў яны змяшчаюць па-за залежнасці ад іх размяшчэння на мапе. Такім чынам, пры выбары любога тыпу славутасцяў з спісу ніжэй Вам будзе прапанаваны спіс усіх гарадоў і вёсак у якіх ёсць славутасць дадзенага тыпу.

  • Касцёлы

    Касцёлы Беларусі

    Каталіцызм пачаў актыўна распаўсюджвацца ў Беларусі з канца XIV стагоддзя, і пакінуў шырокі след ў беларускай культуры і архітэктуры. За мінулыя стагоддзі было пабудавана вельмі шмат манументальных гістарычных помнікаў архітэктуры - касцёлаў, ці, па-іншаму, каталіцкіх храмаў. Касцёлы Беларусі вельмі разнастайныя, але ўсе яны вельмі прыгожыя.

    Праглядаў: 19815
  • Цікавыя аб'екты

    Цікавыя аб'екты Беларусі

    Усе архітэктурныя помнікі, славутасці і выбітнасці Беларусі на сайце (а галоўнае на мапе славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі) падзеленыя на тры ўзроўні па сваёй значнасці: Выбітныя аб'екты; Важныя аб'екты; Цікавыя аб'екты. У гэтым раздзеле прыведзены спіс усіх аб'ектаў аднесеных да "Цікавых".

    Праглядаў: 15074
  • Цэрквы

    Цэрквы Беларусі

    З моманту хрышчэння беларускіх зямель у канцы X стагоддзя, на гэтай зямлі было ўзведзена мноства праваслаўных храмаў. На шчасце, да нашага часу захаваліся нават самыя старажытныя з іх. Сёння, праваслаўныя хрысціяне складаюць найбуйнейшую рэлігійную канфэсію Беларусі, і мы можам сустрэць тут вельмі шмат выдатных цэркваў, храмаў і сабораў пабудаваных у самых розных стылях.

    Праглядаў: 14078
  • Гістарычная забудова і іншае

    Іншыя архітэктурныя помнікі Беларусі

    Да іншых архітэктурных помнікаў адносяцца наступныя тыпы славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі: Брамы, Званіцы, Гандлёвыя рады, Масты, Банкі і казначэйствы, Турмы, Вакзалы і чыгуначныя станцыі, Бровары, Карчмы, Гасцініцы і заезджыя двары, Унікальныя помнікі і мемарыяльныя комплексы, Старадаўняя і радавая гістарычная гарадская забудова і многае іншае.

    Праглядаў: 12044
  • Сядзібы

    Сядзібы Беларусі

    У Беларусі дробныя землеўладальнікі і шляхцічы, ўзводзілі сабе для жыцця невялікія ўтульныя дамы ў некалькі паверхаў - сядзібы. Звычайна сядзібы атачалі невялікім паркам, таксама часта гаспадарчыя пабудовы размяшчаліся дзесьці непадалёк. У Беларусі было пабудавана вельмі шмат сядзібаў, але да нашых дзён у добрым стане захаваліся толькі некаторыя з іх. Гэтыя архітэктурныя помнікі з'яўляюцца важнымі славутасцямі Беларусі.

    Праглядаў: 9769
  • Важныя аб'екты

    Важныя аб'екты Беларусі

    Усе архітэктурныя помнікі, славутасці і выбітнасці Беларусі на сайце (а галоўнае на мапе славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі) падзеленыя на тры ўзроўні па сваёй значнасці: Выбітныя аб'екты; Важныя аб'екты; Цікавыя аб'екты. У гэтым раздзеле прыведзены спіс усіх аб'ектаў аднесеных да "Важных".

    Праглядаў: 8775
  • Капліцы

    Капліцы Беларусі

    У Беларусі капліцы (хрысціянскія пабудовы без спецыяльнага памяшкання для алтара), найчасцей, гэта асобна стаячыя будынкі ў гарадах, вёсках, на дарогах і могілках, на месцах, дзе пахаваныя падзвіжнікі веры, з'яў цудатворных абразоў або крыніц і інш. Таксама ў Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі прыватныя капліцы, якія таксама выкарыстоўваліся іх уладальнікамі (звычайна магнатамі) як пахавальні і дамавыя цэрквы.

    Праглядаў: 6305
  • Азёры

    Азёры Беларусі

    Беларусь багатая не толькі сваёй архітэктурнай спадчынай але і прыроднай. На тэрыторыі Беларусі размясцілася вельмі шмат азёр, не дарма Беларусь яшчэ называюць "краем блакітных азёр" ці "Беларусь - сінявокая". Азёры Беларусі прыцягваюць мноства турыстаў не толькі сваёй прыгажосцю, але і магчымасцю выдатна парыбачыць, або проста добра адпачыць летам на беразе і выкупацца.

    Праглядаў: 5804
  • Храмы абарончага тыпу

    Храмы абарончага тыпу Беларусі

    Беларусь на працягу ўсёй гісторыі скалынала мноства войнаў. Пры гэтым больш за ўсё нягод і няшчасцяў даводзілася пераносіць простым мірным беларусам. Гэтыя фактары абумовілі з'яўленне ў Беларусі унікальных архітэктурных помнікаў: храмаў абарончага тыпу. У такіх храмах мірныя жыхары маглі без страху хавацца падчас чарговага спусташальнага набегу ворага. Да нашых дзён у добрым стане дайшло некалькі такіх храмаў.

    Праглядаў: 5157
  • Млыны

    Млыны Беларусі

    Млын - гэта механізм для памолу цвёрдых аб'ектаў (у Беларусі звычайна перамолу збожжа ў муку, размешчаны ў асобным будынку). У Беларусі шырокае распаўсюджанне мелі ветраныя і вадзяныя млыны, аднак большасць з іх не захавалася альбо знаходзяцца ў вельмі дрэнным стане, так як часцей за ўсё яны былі драўлянымі альбо ўжо даўно закінутыя.

    Праглядаў: 5123
  • Выбітныя аб'екты

    Выбітныя аб'екты Беларусі

    Усе архітэктурныя помнікі, славутасці і выбітнасці Беларусі на сайце (а галоўнае на мапе славутасцяў і выбітнасцяў Беларусі) падзеленыя на тры ўзроўні па сваёй значнасці: Выбітныя аб'екты; Важныя аб'екты; Цікавыя аб'екты. У гэтым раздзеле прыведзены спіс усіх аб'ектаў аднесеных да "Выбітных".

    Праглядаў: 5001
  • Палацы

    Палацы Беларусі

    У Беларусі, як і ў іншых краінах, у 17-19 стагоддзях магнаты і буйныя памешчыкі ўзводзілі для сябе палацы, часцей за ўсё палацы таксама былі акружаны паркамі. Многія палацы захаваліся ў Беларусі да нашых дзён, але не ўсе з гэтых архітэктурных помнікаў знаходзяцца ў добрым стане. Сёння многія з палацаў у Беларусі служаць людзям як музеі, санаторыі, бібліятэкі і гэтак далей. Палацы Беларусі гэта важныя славутасці нашай краіны.

    Праглядаў: 4812
  • Замкі

    Замкі Беларусі

    У сярэднявеччы амаль у кожным буйным горадзе Беларусі быў умацаваны замак. Часцей за ўсё гэтыя замкі былі драўлянымі, пастаянныя войны і час знішчылі іх. Да нашых дзён у Беларусі захавалася толькі некалькі каменных сярэднявечных замкаў, і пазнейшых магнацкіх замкаў. Гэтыя помнікі архітэктуры з'яўляюцца сёння найбуйнейшымі славутасцямі Беларусі, і ўяўляюць асаблівую каштоўнасць з пункту гледжання Беларускай гісторыі і культуры.

    Праглядаў: 4590
  • Кляштары

    Кляштары Беларусі

    Беларусь з'яўляецца глыбока хрысціянскім краем, хрысціянства прыйшло на гэтыя землі больш за тысячу гадоў таму. За гэты час многія жыхары Беларусі вырашылі прысвяціць сваё жыццё служэнню людзям і Богу. Такім чынам, у Беларусі было збудавана і існуе да нашага часу мноства кляштараў розных хрысціянскіх канфесій. Многія з іх з'яўляюцца унікальнымі архітэктурнымі помнікамі даўніны і найважнейшымі славутасцямі Беларусі.

    Праглядаў: 3886
  • Абаронныя і іншыя вежы

    Абаронныя і іншыя вежы Беларусі

    Вартавыя або абаронныя каменныя вежы пачалі ўзводзіць у Беларусі ў другой палове XIII стагоддзя. Гэта было звязана з тым, што ў гэты час змянялася тактыка аблогі: пасіўная аблога замянялася актыўным штурмам. Таксама ў Беларусі ў розныя часы было ўзведзена мноства пажарных і воданапорных вежаў. На жаль, розных вежаў у Беларусі ў добрым стане знайсці можна не так ужо шмат.

    Праглядаў: 3629
  • Рэкі

    Рэкі Беларусі

    Беларусь багатая не толькі сваёй архітэктурнай спадчынай але і прыроднай. Па тэрыторыі Беларусі працякае некалькі буйных паўнаводных рэк. Да гэтага часу многія з іх служаць важнымі транспартнымі артэрыямі якія злучаюць беларускія гарады з іншымі краінамі і марамі. Беларускія рэкі прыцягваюць мноства турыстаў для адпачынку і рыбалкі.

    Праглядаў: 3331
  • Іншыя славутасці і выбітнасці

    Іншыя славутасці і выбітнасці Беларусі

    У Беларусі ёсць шмат цікавых месцаў і аб'ектаў, якія не адносяцца ні да аднаго з іншых прыведзеных тут тыпаў, але заслугоўваюць увагі. Напрыклад, гэта такія аб'екты як: суднаходныя каналы, мемарыяльныя комплексы і помнікі, дуга Струвэ, кар'еры, музеі пад адкрытым небам, святыя месцы і крыніцы, помнікі старажытнасці, такія як апрацаваныя валуны або раскопкі старажытных паселішчаў і шмат іншага.

    Праглядаў: 3242
  • Ратушы

    Ратушы Беларусі

    Ратушы - гэта будынкі, дзе засядалі гарадскія саветы, або іншыя органы гарадскога або пасадскага кіравання і самакіравання. У Беларусі захавалася вельмі мала ратуш, таксама некаторыя ратушы былі адноўлены з нуля. На шчасце ўсе ратушы якія захаваліся ў Беларусі знаходзяцца ў выдатным стане. Гэтыя унікальныя помнікі архітэктуры з'яўляюцца найважнейшымі славутасцямі Беларусі.

    Праглядаў: 3241
  • Запаведнікі

    Запаведнікі Беларусі

    Беларусь багатая не толькі сваёй архітэктурнай спадчынай але і прыроднай. На тэрыторыі Беларусі захавалася даволі шмат вельмі буйных па еўрапейскіх мерках некранутых лясных масіваў, балот, рачных далін або іншых куткоў прыроды. Многія з іх ахоўваюцца дзяржавай, г.зн. з'яўляюцца запаведнікамі. У запаведніках захоўваецца усё багацце флоры і фауны Беларусі, а таксама прыгажосць некранутай прыроды.

    Праглядаў: 3156