Замкі
У сярэднявеччы амаль у кожным буйным горадзе Беларусі быў умацаваны замак. Часцей за ўсё гэтыя замкі былі драўлянымі, пастаянныя войны і час знішчылі іх. Да нашых дзён у Беларусі захавалася толькі некалькі каменных сярэднявечных замкаў, і пазнейшых магнацкіх замкаў. Гэтыя помнікі архітэктуры з'яўляюцца сёння найбуйнейшымі славутасцямі Беларусі, і ўяўляюць асаблівую каштоўнасць з пункту гледжання Беларускай гісторыі і культуры.
Заўвага: Тут прыведзены спіс усіх населеных пунктаў дзе маюцца аб'екты дадзенага тыпу. Фатаграфія з'яўляецца лагатыпам населенага пункта, а не аб'екта. У многіх населеных пунктах ёсць некалькі славутасцяў рознага тыпу. На лагатыпе населенага пункта заўсёды адлюстраваная галоўная выбітнасць, якая можа і не быць аб'ектам дадзенага тыпу.