Іншыя славутасці і выбітнасці
У Беларусі ёсць шмат цікавых месцаў і аб'ектаў, якія не адносяцца ні да аднаго з іншых прыведзеных тут тыпаў, але заслугоўваюць увагі. Напрыклад, гэта такія аб'екты як: суднаходныя каналы, мемарыяльныя комплексы і помнікі, дуга Струвэ, кар'еры, музеі пад адкрытым небам, святыя месцы і крыніцы, помнікі старажытнасці, такія як апрацаваныя валуны або раскопкі старажытных паселішчаў і шмат іншага.