Гродзенская крэпасць - сістэма ўмацаванняў вакол горада Гродна, функцыянавала як Фартовая крэпасць Расійскай Імперыі, Германскай імперыі і Польскай Рэспублікі. Гродзенская крэпасць складалася з вялікай колькасці фартыфікацыйных умацаванняў, цэнтральнае месца сярод якіх займалі фарты. Фарты Гродзенскай крэпасці атачалі горад Гродна з усіх бакоў, знаходзячыся на адлегласці каля 10 кіламетраў ад яго. Цяпер Гродзенская крэпасць закінутая і руйнуецца, але некаторыя фарты гэтай крэпасці яшчэ знаходзяцца ў не да канца разбураным стане, як напрыклад:

Форт Гродзенскай крэпасці №1

Форт №1 Гродзенскай крэпасці

Форт Гродзенскай крэпасці №2

Форт №2 Гродзенскай крэпасці

Форт Гродзенскай крэпасці №3

Форт №3 Гродзенскай крэпасці

Форт Гродзенскай крэпасці №4

Форт №4 Гродзенскай крэпасці

Тыя земляныя фарты, якія захаваліся да нашых дзён былі ўзведзены ў 1887-1889 гадах. Гэтыя збудаванні з'яўляюцца выбітнымі славутасцямі Гродзенскага раёна, архітэктурнымі помнікамі і ўзорамі фартыфікацыйнага рамяства 19-га стагоддзя. Большасць іншых фартоў Гродзенскай крэпасці так і не былі дабудаваныя да пачатку Першай сусветнай вайны. Больш за тое, падчас гэтай вайны, фарты часта падрываліся адступаючымі войскамі, таму на дадзены момант яны фактычна страчаны:

Фарты Гродзенскай крэпасці

Побач з некаторымі з фартоў Гродзенскай крэпасці можна знайсці брацкія магілы воінаў, што ўдзельнічалі ў Першай Сусветнай Вайне. Ёсць таксама помнікі прысвечаныя падзеям Другой Сусветнай Вайны. Але ні ў адной вайне Гродзенская крэпасць не адыграла істотнай ролі. Яна часта пераходзіла ад аднаго боку да іншага, некаторыя пабудовы крэпасці часам выкарыстоўвалася не зусім па першапачатковым прызначэнні (як склад ці турма).

 

Схема (мапа) размяшчэння фартоў Гродзенскай крэпасці:

Фарты Гродзенскай крэпасці, Схема, Мапа