Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага у Мінску - гэта адзін са шматлікіх паркаў сталіцы Беларусі, размешчаны ў самым цэнтры горада, побач з Плошчай Перамогі, уздоўж берага ракі Свіслачы. На сённяшні дзень гэты парк у Мінску займае плошчу ў 28 гектараў. Гісторыя дадзенага мінскага парку пачалася ў 1805 годзе. Менавіта тады гэты парк заснаваў першы мінскі губернатар - Карнееў Захар Якаўлевіч. Сёння ў парку маецца невялікі помнік прысвечаны яго заснавальніку. У пачатку 19-га стагоддзя дадзены парк называўся "Губернатарскім садам", пазней быў перайменаваны проста ў "Гарадскі парк". Парк з'яўляўся першым спецыяльна ўладкаваным грамадскім месцам адпачынку такога кшталту ў Беларусі.

Цэнтральны дзіцячы парк у Мінску

На момант заснавання плошча цэнтральнага мінскага парку складала 18 гектараў. У пачатку 19-га стагоддзя парк уяўляў з сябе вельмі маляўнічае месца. Тут уздоўж прыгожых алеяў у цені дрэў стаялі лаўкі, на якіх можна было спакойна адпачыць. Пазней, у канцы 19-га стагоддзя, у парку з'явілася мноства аб'ектаў і для актыўнага адпачынку, напрыклад: пляцоўкі для розных відаў спорту, пракат ровараў і атракцыёны. Тут таксама праводзіліся розныя дзіцячыя святы і гімнастычныя заняткі. Пасля 1917 года цэнтральны парк у Мінску атрымаў спачатку назву "Прафінтэрн", а ў 1936 годзе быў перайменаваны ў "Парк імя Максіма Горкага".

Цэнтральны дзіцячы парк у Мінску

Падчас Другой Сусветнай Вайны, жылыя кварталы, якія знаходзіліся побач з цэнтральным паркам у Мінску, былі разбураны, і з'явілася магчымасць пашырыць тэрыторыю парку. Сярод зніклых кварталаў знаходзіўся і дом, дзе ў 1927-1941 гадах жыў беларускі народны пісьменнік Якуб Колас. У нашыя дні на гэтым месцы размешчаны аднапавярховы цагляны будынак адміністрацыі парку, з мемарыяльнай шыльдай, што на гэтым месцы стаяў дом дзе жыў вялікі паэт. У 1960 годзе парк канчаткова становіцца дзіцячым і за ім замацоўваецца яго сённяшняя назва: "Цэнтральны дзіцячы парк імя Максіма Горкага". Парк планамерна развіваўся ў пасляваенны час і ў выніку на сённяшні дзень у даным цэнтральным мінскім парку маецца мноства розных аб'ектаў, напрыклад: стадыён, лядовы палац, спартыўны павільён, комплекс спартыўных пляцовак, разнастайныя дзіцячыя атракцыёны, планетарый, некалькі помнікаў, некалькі кафэ і некаторыя іншыя аб'екты. Гонарам цэнтральнага парку ў Мінску з'яўляецца "Кола агляду", вышынёй 54 метры, з дапамогай якога мінчане і госці сталіцы могуць аглядзець горад з вышыні.

Цэнтральны дзіцячы парк у Мінску