Дом-музей I з'езду РСДРП у Мінску - гэта звычайны жылы дом канца 19-га стагоддзя, размешчаны на беразе ракі Свіслачы, у якім з 1 па 3 сакавіка 1898 года прайшоў першы з'езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Гэта гістарычная падзея праходзіла нелегальна пад выглядам святкавання дня нараджэння. На з'ездзе прысутнічала дзевяць дэлегатаў. З'езд не выпрацаваў ні праграмы, ні статуту партыі. Праз некалькі тыдняў усе ўдзельнікі з'езду, акрамя аднаго, былі арыштаваныя - такім чынам, рэальна дзеючая партыя на гэтым з'ездзе створана не была. Аднак, маніфест і рашэнні з'езда, надрукаваныя асобным лістком ў красавіку 1898 года ў бабруйскай падпольнай друкарні, былі ўспрынятыя рэвалюцыйнымі сацыял-дэмакратамі Расеі як дакументы гістарычнай важнасці і атрымалі адабрэнне Леніна.
Пасля з'езда сацыял-дэмакратычныя арганізацыі і саюзы прынялі назву камітэтаў РСДРП. А дні правядзення з'езда ў Мінску ўсё ж лічацца момантам заснавання адпаведнай партыі. На сённяшні дзень у доме першага з'езда РСДРП размяшчаецца музей. Дадзены музей з'яўляецца філіялам Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. У доме першага з'езда РСДРП музей быў заснаваны ў 1923 годзе. Адкрыццё музея было прымеркавана да 25-годдзя першага з'езду РСДРП і заснавання дадзенай партыі. Цікава, што так як першы з'езд РСДРП праходзіў ўсяго-толькі ў адной палове дадзенага дома, то першапачаткова музей і быў арганізаваны толькі ў той самай палове. А другая палова дома заставалася жылой аж да Другой Сусветнай Вайны, падчас якой увесь дом-музей I з'езда РСДРП згарэў пры бамбёжцы. Аднак, ужо ў 1948 годзе ён быў цалкам адноўлены. На дадзены момант дом-музей I з'езду РСДРП размешчаны ў самым цэнтры Мінска, на яго галоўным праспекце. Дом-музей акружаны невялікім скверам, які некалькі ізалюе яго ад навакольнага шумнага горада.
Цяперашняя пастаянная экспазіцыя музея адлюстроўвае тэмы: «Мінск у канцы 19-га - пачатку 20-га стагоддзяў», «З'езд у асобах», «Жандармскі вышук» і «Гісторыя Дома-музея I з'езда РСДРП». У музеі таксама праходзяць некаторыя дадатковыя мерапрыемствы, выставы, майстар-класы. А вось пры савецкай уладзе ў музеі праводзілася вельмі шмат розных партыйных мерапрыемстваў: піянерскія і камсамольскія злёты, ўручэнне камсамольскіх білетаў і ўзнагарод, сустрэчы з ветэранамі партыі і гэтак далей. У тыя часы дом-музей наведвалі да 500 тысяч чалавек у год, а ў наш час наведвальнікаў у музеі вельмі мала. Тым не менш, неабходна згадаць, што дадзены архітэктурны помнік ўвасабляе сабой дакладны гістарычны факт. І нягледзячы на тое, што існуюць вельмі розныя, часам супрацьлеглыя ацэнкі і меркаванні адносна падзеяў, якія былі ініцыяваныя першым з'ездам, што адбыўся ў гэтым доме, і строваранай у яго ходзе арганізацыяй, немагчыма адмаўляць, што падзеі гэтыя мелі каласальнае значэнне для лёсаў многіх народаў. І менавіта па гэтай прычыне дадзены будынак з'яўляецца вельмі важным гістарычным помнікам.