Смаляны

Смаляны - гэта вёска Аршанскага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі. У вёсцы Смаляны маецца шмат славутасцяў, але, на жаль, амаль усе яны ўяўляюць з сябе руіны, альбо знаходзяцца ў дрэнным стане. Асноўнай архітэктурнай славутасцю вёскі Смаляны з'яўляюцца руіны магнацкага замку пачатку 17-га стагоддзя. Лёс гэтага замка праўда аказаўся ня доўгім, ён моцна пацярпеў у войнах 17-га і пачатку 18-га стагоддзяў, і ўжо ў канцы 18-га стагоддзя ўяўляў з сябе руіны. Акрамя таго, гэтыя руіны яшчэ і былі прададзеныя на цэглу. Да нашых дзён захаваліся руіны толькі адной з вежаў замка. Пра тое як выглядаў гэты замак у перыяд свайго росквіту можна судзіць толькі па сучаснай аматарскай рэканструкцыі прыведзенай ніжэй. Стан руін замка ў вёсцы Смаляны істотна не змяняецца ўжо больш стагоддзя, але на жаль яго рэканструкцыя пакуль таксама не прадбачыцца, акрамя таго непрыкметна нават слядоў хоць якой-небудзь выразнай кансервацыі.

Смаляны

Смаляны

Наступнай важнай славутасцю вёскі Смаляны з'яўляюцца, зноў такі, руіны касцёла Панны Марыі. У розных крыніцах прыводзяцца розныя даты пабудовы гэтага храма, ад 1678 да канца 18-га стагоддзя. У любым выпадку, касцёл у вёсцы Смаляны вельмі старадаўні. Раней гэты касцёл уваходзіў у склад кляштара. Непадалёк ад касцёла ў вёсцы Смаляны захаваўся нават кляштарны корпус, істотна перабудаваны ў савецкі час пад гаспадарчыя патрэбы, а цяпер таксама амаль разбураны. Як і руіны замка, руіны касцёла, мабыць, асабліва не кансерваваліся, аднаўленне касцёла ў вёсцы Смаляны таксама, мяркуючы па ўсім, малаверагодна.

Смаляны

Смаляны

Наступнай важнай славутасцю вёскі Смаляны з'яўляюцца руіны царквы Святога Алексія, пабудаванай у 1864 годзе. Побач з храмам размешчана таксама невялікая пабудова, якая служыла ў якасці капліцы-пахавальні, пабудаваная ў пачатку 20-га стагоддзя. У адрозненне ад касцёла і замка, руіны царквы ў вёсцы Смаляны, мяркуючы па ўсім, спрабавалі закансерваваць, хоць паўнавартаснае аднаўленне гэтай святыні таксама, мабыць, малаверагодна. Абодва храма ў вёсцы Смаляны моцна пацярпелі падчас войнаў 20-га стагоддзя, пасля чаго, савецкая ўлада іх вядома ж і не думала аднаўляць, таму яны працягнулі разбурацца, і дайшлі да нашага часу ў такім дрэнным стане.

Смаляны

Смаляны

Наступнай славутасцю вёскі Смаляны з'яўляецца вельмі унікальная і каштоўная драўляная Спаса-Праабражэнская царква 1710 года пабудовы. Унікальнасць гэтай царквы заснавана на двух фактарах. Па-першае, само тое, што драўляная пабудова, якой больш за 300 гадоў захавалася да нашага часу ў такім добрым стане, ужо дзіўна. А па-другое, гэта адзін з нямногіх драўляных храмаў у Беларусі у якім, акрамя асноўнага (верхняга) храма, маецца яшчэ і ніжні (крыптавы). Вось як цікава атрымалася ў вёсцы Смаляны, старадаўнія каменныя будынкі руйнуюцца і ўяўляюць з сябе руіны, а драўляны храм які нават старэй некаторых з іх, стаіць у добрым стане і паўнавартасна функцыянуе.

Смаляны

Смаляны

Маецца ў вёсцы Смаляны і яшчэ некалькі славутасцяў. Па-першае, гэта істотна перабудаваны будынак сядзібы канца 19-га стагоддзя, у якім цяпер размяшчаецца навучальная ўстанова. Побач з сядзібным домам маецца таксама некалькі гаспадарчых пабудоў якія ставіліся да сядзібы, большасць з іх паступова руйнуюцца. Па-другое, гэта будынак драўлянага млына пачатку 20-га стагоддзя. Ну і нарэшце, у вёсцы Смаляны размешчана магіла Тамаша Зана - беларускага паэта і члена грамадства філаматаў.

Смаляны

Смаляны

Смаляны

Смаляны

 

Замалёўкі Напалеона Орды, Смаляны:

Замалёўкі Напалеона Орды, Смаляны