Жодзішкі - гэта аграгарадок Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Аграгарадок Жодзішкі размясціўся на высокім беразе ракі Віліі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Жодзішкі з'яўляецца касцёл Святой Тройцы. Дадзены храм будаваўся з 1600 года па 1612 год. Архітэктурны стыль касцёла ў вёсцы Жодзішкі - рэнесанс. Згодна з большасцю крыніц, першапачаткова храм быў кальвінісцкім, а каталіцкім стаў у самым пачатку 18-га стагоддзя, як мяркуецца ў 1708 годзе. За сваю ўжо больш чым чатырохсотгадовую гісторыю касцёл у вёсцы Жодзішкі неаднаразова дабудоўваўся і рэстаўраваўся. Падчас Першай Сусветнай Вайны храм сур'ёзна пацярпеў, у прыватнасці была цалкам разбурана званіца. У 20-ыя гады 20-га стагоддзя, калі вёска Жодзішкі ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, касцёл Святой Тройцы быў чарговы раз адрэстаўраваны, але званіца так і не была адноўлена.

Жодзішкі

Храм не спыняў свайго функцыянавання нават у самыя цяжкія часы. Касцёл у вёсцы Жодзішкі заставаўся адчыненым у другой палове 20-га стагоддзя пры савецкай уладзе. Тэрыторыя вакол храма акружаная агароджай з натуральнага каменя. Цэнтральны ўваход упрыгожаны брамай. Архітэктурны ансамбль касцёла ў вёсцы Жодзішкі дапаўняюць невялікія каплічкі, размешчаныя па кутах агароджы. У храме маецца вялікі дзеючы старадаўні арган, які датуецца 1727 годам. Менш чым у ста метрах за касцёлам працякае рака Вілія. Аднак з тэрыторыі храма ракі не відаць з-за густой расліннасці. Касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Жодзішкі на дадзены момант цалкам адрэстаўраваны, знаходзіцца ў выдатным стане, з'яўляецца архітэктурным помнікам пачатку 17-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама важнай славутасцю і выбітнасцю Беларусі.

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Спіс славутасцяў аграгарадка Жодзішкі не вычэрпваецца адным толькі касцёлам. Тут таксама маецца старадаўні і разлеглы сядзібны комплекс. Цэнтральным будынкам комплексу з'яўляецца невялікі палац. Гэты будынак ўзводзіўся з 1757 года па 1766 год у якасці езуіцкага калегіума. У канцы 18-га стагоддзя калегіум быў перабудаваны пад палац, вакол якога стаў фармавацца цэлы сядзібны комплекс. На сённяшні дзень у будынку былога палаца ў вёсцы Жодзішкі размяшчаецца псіхіятрычная бальніца. Яшчэ адным вельмі адметным будынкам сядзібнага комплексу з'яўляецца былы бровар, пабудаваны ў канцы 19-га стагоддзя. У нашыя дні гэты будынак знаходзіцца ў вельмі добрым стане і звяртае на сябе ўвагу турыстаў і падарожнікаў. Акрамя таго, у склад сядзібнага комплексу ўваходзіў раней таксама вадзяны млын 1871 года пабудовы. У 1997 годзе дадзены млын быў цалкам адноўлены. Зараз млын у вёсцы Жодзішкі знаходзіцца ў выдатным стане. Па некаторых дадзеных, гэты млын з'яўляецца адзіным на Беларусі працаздольным вадзяным млыном. Акрамя таго, на базе гэтага млына функцыянуе цікавы краязнаўчы і этнаграфічны музей, а таксама рэстаран. Сядзібны комплекс у вёсцы Жодзішкі ўпрыгожвае невялікі штучны вадаём, на беразе якога і размешчаны млын.

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі

Яшчэ адной выбітнасцю вёскі Жодзішкі з'яўляецца праваслаўная царква Святых Канстанціна і Алены. Гэты сучасны храм быў пабудаваны ў 2006 годзе. Такім чынам, вёска Жодзішкі з'яўляецца вельмі добрым напрамкам для турыстычнай паездкі выхаднога дня. Тут маецца дастаткова шмат вельмі цікавых архітэктурных помнікаў, у прыватнасці старажытны касцёл, прыгожы краязнаўчы музей у будынку арыгінальнага млына 19-га стагоддзя, а таксама іншыя элементы сядзібнага комплексу і царква. Усе гэтыя славутасці і выбітнасці размешчаны ўздоўж берага ракі Віліі. У вёсцы Жодзішкі маюцца таксама ўсе элементы базавай інфраструктуры, такія як крамы, банк і пошта. Такім чынам, у вёсцы Жодзішкі прыгажосць беларускай прыроды дапаўняецца унікальнымі архітэктурнымі помнікамі, а ўсё гэта разам фармуе тут выдатную турыстычную атмасферу.

Жодзішкі

Жодзішкі

Жодзішкі