Мастоўскі раён
Мастоўскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. У Мастоўскім раёне вылучаюцца вёскі: Вялікая Рагозніца, тут выдатна захавалася сядзіба і касцёл; у вёсцы Пяскі захаваўся выбітны касцёл; у вёсцы Дубна ёсць цудоўны праваслаўны храм. Існуе мноства іншых архітэктурных помнікаў і славутасцяў і ў іншых вёсках і мястэчках Мастоўскага раёна. Тут можна знайсці мноства выдатных касцёлаў, цэркваў, капліц, сядзібаў і іншага. Таксама турыстаў чакае літаратурна-этнаграфічны музей у вёсцы Гудзевічы.