Карэліцкі раён
Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці Беларусі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Менавіта ў гэтым раёне размешчана мястэчка Мір, дзе захаваўся непераўзыдзены замак - галоўная архітэктурная славутасць ўсёй Беларусі. У гэтым жа мястэчку ёсць і іншыя найважнейшыя архітэктурныя помнікі: старажытны касцёл і капліца. Таксама ў Карэліцкім раёне вылучаецца вёска Райца. Тут захавалася старадаўняя царква і сядзіба. Існуе мноства іншых архітэктурных помнікаў і славутасцяў і ў іншых вёсках і мястэчках Карэліцкага раёна. Тут можна знайсці мноства выдатных касцёлаў, цэркваў, капліц, сядзібаў і іншага. На тэрыторыі Карэліцкага і Навагрудскага раёнаў знаходзіцца Графская пушча, дзе ёсць каштоўныя віды раслін, шырока прадстаўлены жывёльны свет. Мноства іншых архітэктурных, культурных і гістарычных каштоўнасцяў і славутасцяў захоўвае на сваёй тэрыторыі Карэліцкі раён.