Ашмянскі раён
Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці Беларусі вельмі багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. У раённым цэнтры - горадзе Ашмяны, захаваліся касцёл і праваслаўны храм, ёсць таксама руіны яшчэ аднаго старадаўняга касцёла. Таксама ў Ашмянскім раёне вылучаецца вёска Баруны, дзе захаваўся цудоўны касцёл; а ў мястэчку Гальшаны захаваліся касцёл, царква і руіны замка Сапег. Існуе мноства іншых архітэктурных помнікаў і славутасцяў ў гэтых і іншых вёсках і мястэчках Ашмянскага раёна. Тут можна знайсці мноства выдатных касцёлаў, цэркваў, капліц, сядзібаў і іншага.