Жлобінскі раён
Жлобінскі раён Гомельскай вобласці Беларусі валодае некалькімі важнымі архітэктурнымі помнікамі і славутасцямі. Сярод архітэктурных помнікаў і славутасцяў Жлобінскага раёна галоўнае месца займае гістарычная спадчына, што размешчана ў вёсцы Чырвоны Бераг. Тут выдатна захавалася сядзіба выкананая ў вельмі цікавым стылі, у Беларусі ёй няма аналагаў, побач з сядзібай таксама размешчаны шэраг іншых гістарычных пабудоў. Таксама ў вёсцы Чырвоны Бераг размешчаны аднайменны мемарыяльны комплекс памяці дзяцей закатаваных у гады другой сусветнай вайны ў канцлагеры, што размяшчаўся ў гэтай вёсцы. У Жлобінскім раёне, ёсць і іншыя помнікі архітэктуры і славутасці, сярод якіх пераважаюць царквы і сядзібы.