Жыткавіцкі раён
Жыткавіцкі раён Гомельскай вобласці Беларусі валодае некалькімі важнымі архітэктурнымі помнікамі і славутасцямі. Менавіта ў Жыткавіцкім раёне размешчаны горад Тураў. Гэты горад, адзін з самых старажытных у Беларусі, некалі з'яўляўся сталіцай аднайменнага княства. Сёння ў гэтым горадзе месціцца музей, усярэдзіне якога размешчаны падмурак адной з самых старажытных каменных цэркваў на тэрыторыі Беларусі. Таксама і ў самым горадзе Тураве захаваўся цудоўны больш сучасны храм. Тураў таксама вельмі прывабны для арнітолагаў, бо прама побач з горадам на буйным востраве пасярод Прыпяці, куды не могуць патрапіць драпежнікі і рэдка наведваюцца людзі, жыве вельмі шмат рэдкіх відаў птушак. У Жыткавіцкім раёне, ёсць і іншыя помнікі архітэктуры і славутасці, сярод якіх пераважаюць царквы і сядзібы.