Магілёўскі раён
Магілёўскі раён Магілёўскай вобласці Беларусі захоўвае на сваёй тэрыторыі важныя архітэктурныя помнікі і славутасці. Большасць славутасцяў і архітэктурных помнікаў Магілёўскага раёна знаходзіцца ў самім горадзе Магілёве. Па-першае, у Магілёве захавалася вельмі шмат цэркваў і храмаў, а таксама касцёл выкананы ў незвычайным для Беларусі стылі, па-другое захавалася вельмі шмат гістарычных будынкаў якiя адносяцца да звычайнай гарадской забудовы, у прыватнасці - ратуша, ну і па-трэцяе, самае галоўнае, у горадзе Магілёве захаваўся Нікольскі манастыр. Гэты манастыр акружаны невялікай мураванай сцяной і трохі нагадвае замак або старажытнае гарадзішча. Манастыр быў пабудаваны ў сярэдзіне 17 стагоддзя і функцыянуе да нашага часу. Архітэктурныя помнікі і славутасці астатняй часткі Магілёўскага раёна прадстаўлены ў асноўным цэрквамі, касцёламі, сядзібамі і мемарыяламі.