Капліцы
У Беларусі капліцы (хрысціянскія пабудовы без спецыяльнага памяшкання для алтара), найчасцей, гэта асобна стаячыя будынкі ў гарадах, вёсках, на дарогах і могілках, на месцах, дзе пахаваныя падзвіжнікі веры, з'яў цудатворных абразоў або крыніц і інш. Таксама ў Беларусі шырокае распаўсюджанне атрымалі прыватныя капліцы, якія таксама выкарыстоўваліся іх уладальнікамі (звычайна магнатамі) як пахавальні і дамавыя цэрквы.