Камарова - гэта вёска Мядзельскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Камарова з'яўляецца сядзібны комплекс мяжы 19-га і 20-га стагоддзяў. Аднак адразу адзначым, што сядзіба ў вёсцы Камарова мелася задоўга да таго, як у канцы 19-га стагоддзя тут пачалі ўзводзіць новы комплекс будынкаў, які і захаваўся да нашых дзён. Так напрыклад, мясцовы парк быў закладзены больш за 300 гадоў таму. А да 1920-га года у склад сядзібнага комплексу ў вёсцы Камарова ўваходзіла ўжо больш за 30 розных будынкаў, сярод якіх: сам сядзібны дом (аднапавярховы, выкананы ў форме літары "П" з унутраным панадворкам); два буйных аднапавярховых флігеля, размешчаных паралельна і насупраць сядзібнага дому; дамы для садоўніка і іншых працаўнікоў; свіран; бровар; кароўнікі; кузня; млын і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Увесь сядзібны комплекс у вёсцы Камарова быў акружаны паркам з сажалкамі, каналамі і дамбай, некалькімі садамі, аранжарэямі і каменнай брамай на ўваходзе.

На дадзены момант, большасць будынкаў, якія ўваходзяць у сядзібны комплекс у вёсцы Камарова, у тым ліку флігелі і вельмі адметны свіран, выдатна адноўлены. Сам сядзібны дом і некаторыя другасныя будынкі сядзібнага комплексу ў вёсцы Камарова знаходзяцца ў стадыі аднаўлення. Усе будынкі, што захаваліся да нашага часу першапачаткова былі пабудаваныя ў канцы 19-га ці пачатку 20-га стагоддзяў. Усё хараство парку пакуль, на жаль, не адноўлена, аднак і ён таксама знаходзіцца ў вельмі добрым стане. На тэрыторыі сядзібы ў вёсцы Камарова за савецкім часам таксама было ўзведзена некалькі дадатковых будынкаў у якіх сёння месціцца вучылішча.

Адметнай асаблівасцю дадзенай сядзібы з'яўляецца тое, што тут маецца адразу некалькі турыстычных аб'ектаў. Прычым размешчаны яны ў вельмі каларытных і прыгожых старадаўніх пабудовах з чырвонай цэглы і натуральнага каменя. У прыватнасці тут маецца кафэ, крама, арэнда лодак і рыбалоўных прыладаў, спартыўная пляцоўка і іншае. Такім чынам, сядзіба ў вёсцы Камарова, з'яўляецца на рэдкасць прывабным аб'ектам такога тыпу для турыстаў (бо многія іншыя сядзібы знаходзяцца ў запусценні, або выкарыстоўваюцца пад якія-небудзь патрэбы не звязаныя з турызмам, напрыклад, у якасці бальніц, адміністрацыйных будынкаў або пад жыллё). Турысты і падарожнікі па Беларусі змогуць з задавальненнем правесці тут некаторы час, агледзець саму сядзібу, прагуляцца па парку і скарыстацца з розных турыстычных паслуг. Відавочна, што сядзіба ў вёсцы Камарова з'яўляецца важным архітэктурным помнікам і цікавай славутасцю Беларусі.

Камарова

Камарова

Камарова

Камарова

Камарова

Камарова

Камарова

Камарова