Сітцы

Сітцы - гэта вёска Докшыцкага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Сітцы з'яўляюцца фрагменты сядзібы пачатку 18-га стагоддзя. Дадзены сядзібны комплекс у вёсцы Сітцы ў часы свайго росквіту быў вельмі шыкоўным і вялікім. Але да нашага часу дайшлі толькі руіны некаторых гаспадарчых пабудоў і брамы, а таксама фрагменты парку. Ад сядзібнага дома ў вёсцы Сітцы захаваліся толькі чатыры каменныя калоны. Дарэчы, асноўная адметнасьць дадзенага сядзібнага комплексу заключаецца не ў архітэктуры, а ў тым, што ён належаў Дамейкам, сваякам вядомага Ігната Дамейкі, знакамітага беларускага падарожніка і нацыянальнага героя Чылі. Сядзібны комплекс у вёсцы Сітцы з'яўляецца важнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і цікавай славутасцю Беларусі. Таксама ў вёсцы Сітцы ёсць і яшчэ адна невялікая славутасць, а менавіта царква Святога Георгія, пабудаваная тут у 1913 годзе.

Сітцы

Сітцы

Сітцы

Сітцы