Храмы абарончага тыпу
Беларусь на працягу ўсёй гісторыі скалынала мноства войнаў. Пры гэтым больш за ўсё нягод і няшчасцяў даводзілася пераносіць простым мірным беларусам. Гэтыя фактары абумовілі з'яўленне ў Беларусі унікальных архітэктурных помнікаў: храмаў абарончага тыпу. У такіх храмах мірныя жыхары маглі без страху хавацца падчас чарговага спусташальнага набегу ворага. Да нашых дзён у добрым стане дайшло некалькі такіх храмаў.