Падневічы - гэта вёска Валожынскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай і фактычна адзінай славутасцю і выбітнасцю вёскі Падневічы з'яўляецца капліца-пахавальня, якая была пабудавана ў 1852 годзе. Дакладна кажучы, дадзеная капліца размешчана не ў вёсцы Падневічы, а на невялікіх могілках, якія знаходзяцца ў адным кіламетры на ўсход ад самой вёскі Падневічы, зусім побач з дарогай Ракаў - Івянец. Месца размяшчэння капліцы называецца ўрочышча Тупальшчына. Капліца ва ўрочышчы Тупальшчына выканана з натуральнага каменя, што надае гэтай капліцы асаблівага каларыту і адметнасці. Аднак галоўнай асаблівасцю ўрочышча Тупальшчына з'яўляецца тое, што менавіта тут, зусім побач з цэнтральным уваходам у капліцу быў пахаваны выбітны беларускі пісьменнік і знакаміты драматург, класік беларускай літаратуры - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У нашыя дні помнік на яго магіле увенчаны велічным бюстам пісьменніка. Капліца-пахавальня ва ўрочышчы Тупальшчына каля вёскі Падневічы з'яўляецца цікавай выбітнасцю і славутасцю Беларусі, архітэктурным помнікам сярэдзіны 19-га стагоддзя, а таксама вельмі важнай культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны.

Падневічы

Тупальшчына

Падневічы

Тупальшчына

Падневічы