Прылукі - гэта аграгарадок Мінскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Прылукі з'яўляецца вялікі палацава-паркавы ансамбль. Маёнтак у вёсцы Прылукі існуе з пачатку 18-га стагоддзя і размешчаны на месцы праваслаўнага манастыра, які функцыянаваў тут на працягу ўсяго 17-га стагоддзя. У 18-ым стагоддзі цэнтральным будынкам комплексу была драўляная сядзіба. На пачатку 19-га стагоддзя на месцы драўлянай сядзібы быў пабудаваны велічны каменны палац, які і захаваўся да нашага часу. На працягу ўсяго 19-га стагоддзя палац шматразова перабудоўваўся, пашыраўся і ўдасканальваўся. У выніку, на пачатку 20-га стагоддзя гэта быў вельмі раскошны і багата дэкараваны палац з аранжарэяй і выбітнай калекцыяй карцін.

Акрамя палаца ў комплекс ўваходзіла таксама мноства гаспадарчых пабудоў і прыгожы парк. Многія гаспадарчыя, дапаможныя і другасныя будынкі палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Прылукі добра захаваліся да нашага часу. Усе яны датуюцца 19-ым стагоддзем, размешчаны вакол невялікага возера і выглядаюць вельмі маляўніча і незвычайна для такога тыпу пабудоў. Гэтыя гаспадарчыя будынкі вельмі ўпрыгожваюць палацава-паркавы комплекс у вёсцы Прылукі і дадаюць яму каларыту і турыстычнай прывабнасці.

Пасля рэвалюцыі 1917 году розныя элементы палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Прылукі выкарыстоўваліся пад разнастайныя патрэбы. Тут размясцілася навукова-даследчая гаспадарка, а таксама дом адпачынку для чыноўнікаў і пісьменнікаў. Некаторыя будынкі выкарыстоўваліся таксама мясцовымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі. Падчас Другой Сусветнай Вайны ў палацы ў вёсцы Прылукі размясцілася нямецкая ваенная камендатура. Пазней палац сталі выкарыстоўваць як дом адпачынку для вышэйшага нямецкага камандавання на Беларусі. Адступаючы немцы спалілі палац. Пасля вайны, у 1957 годзе пачалося аднаўленне палаца. Пасля заканчэння аднаўленчых прац у сценах палаца ў вёсцы Прылукі размясцілася навуковая арганізацыя, якая займалася аховай раслін. Дадзеная арганізацыя шматкроць рэарганізоўвалася і змяняла сваю ведамасную прыналежнасць. У нашыя дні гэта "Інстытут Аховы Раслін", які ўваходзіць у структуру Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, і ён да гэтага часу размяшчаецца ў палацы ў вёсцы Прылукі.

Такім чынам, палац у вёсцы Прылукі актыўна выкарыстоўваецца ў наш час. Шыкоўныя арыгінальныя інтэр'еры палаца ў ходзе бурных падзей 20-га стагоддзя, вядома, былі страчаны. Пры гэтым знешняе аблічча палаца адноўлена і падтрымліваецца ў выдатным стане. Таксама ў добрым стане падтрымліваюцца тыя фрагменты парку, якія захаваліся, аднаўляюцца многія гаспадарчыя пабудовы. Некаторыя, раней адноўленыя, дапаможныя пабудовы былога палацава-паркавага комплексу ў вёсцы Прылукі цяпер выкарыстоўваюцца пад жыллё і службовыя памяшканні, а таксама Цэнтрам Народнай Творчасці. Палацава-паркавы ансамбль у вёсцы Прылукі з'яўляецца вельмі цікавай выбітнасцю і славутасцю Беларусі, важным архітэктурным помнікам 19-га стагоддзя, а таксама культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны. Гэты цудоўны і велічны палац карыстаецца заслужанай папулярнасцю сярод турыстаў і вандроўнікаў з Беларусі і з іншых краін.

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

Прылукі

 

Замалёўкі Напалеона Орды, Прылукі:

Замалёўкі Напалеона Орды, Прылукі

Замалёўкі Напалеона Орды, Прылукі