Сёмкаў Гарадок - гэта вёска Мінскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай і фактычна адзінай славутасцю і выбітнасцю вёскі Сёмкаў Гарадок з'яўляецца праваслаўная царква Раства Багародзіцы. Гэты каменны храм будаваўся ў вёсцы Сёмкаў Гарадок з 1791 года і па 1802 год. Архітэктурны стыль царквы пераходны: ад позняга барока да класіцызму. Храм у вёсцы Сёмкаў Гарадок першапачаткова быў пабудаваны ў якасці касцёла. У 1866 годзе пасля канчатковага паражэння чарговага нацыянальна-вызваленчага паўстання касцёл быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву. У такім статусе храм у вёсцы Сёмкаў Гарадок функцыянаваў да сярэдзіны 1960-ых гадоў. Затым царква была пакінута ў запусценні і пачала хутка разбурацца. Напрыканцы 20-га стагоддзя храм ужо ўяўляў з сябе руіны. На шчасце, ў пачатку 2000-ых гадоў царква ў вёсцы Сёмкаў Гарадок была адрэстаўраваная. Пры гэтым, аднак, арыгінальнае аблічча храма не было цалкам адноўленае. У прыватнасці, быў страчаны аўтэнтычны франтон высокай мастацкай і архітэктурнай каштоўнасці і часткова зменены галоўны фасад царквы. Цікавым таксама з'яўляецца той факт, што менавіта ў гэтым храме ў 1888 годзе адбыўся шлюб бацькоў Максіма Багдановіча - знакамітага беларускага паэта, класіка беларускай літаратуры, аднаго са стваральнікаў сучаснай літаратурнай беларускай мовы. У нашыя дні царква ў вёсцы Сёмкаў Гарадок падтрымліваецца ў добрым стане і паўнавартасна функцыянуе ў якасці храма. Праваслаўная царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Сёмкаў Гарадок з'яўляецца цікавай выбітнасцю і славутасцю Беларусі, архітэктурным помнікам канца 18-га стагоддзя, а таксама культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны.
Сёмкаў Гарадок
Дадаць каментарый