Налібакі - гэта вёска Стаўбцоўскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Налібакі з'яўляецца касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэты храм быў узведзены ў 1935-39 гадах. На пачатку 1990-ых гадоў касцёл у вёсцы Налібакі быў адрэстаўраваны і абноўлены, і таму ў наш час ён знаходзіцца ў выдатным стане. Дадзены храм мае дастаткова вялікія памеры. Тэрыторыя вакол касцёла ў вёсцы Налібакі прыгожа добраўпарадкавана. Тут, акрамя храма, маюцца таксама: драўляная капліца, пабудаваная ў пачатку 1990-ых гадоў; невялікая сучасная металічная званіца; некалькі скульптур. Увесь гэты архітэктурны комплекс абгароджаны каменнай агароджай, а цэнтральны ўваход на тэрыторыю касцёла ўпрыгожвае брама 19-га стагоддзя (мабыць брама была ўзведзена яшчэ у тыя часы, калі на гэтым жа месцы размяшчаўся папярэдні касцёл ці капліца, якія не захаваліся да нашага часу).

Адметна, што капліца, якую можна сёння бачыць побач з касцёлам у вёсцы Налібакі будавалася ў якасці часовай на пачатку 1990-ых, на той час, пакуль аднаўляўся касцёл. Аднак, як бачым, яе вырашылі не разбураць. Наадварот, капліца гэтая падтрымліваецца ў выдатным стане, і, па ўсёй бачнасці, прастаіць яна яшчэ доўга. Такім чынам, касцёл у вёсцы Налібакі з'яўляецца цікавым архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.

Налібакі

Налібакі

Налібакі

Налібакі

Налібакі

Яшчэ адной невялікай славутасцю вёскі Налібакі з'яўляецца царква Святога Міхаіла Арханёла, пабудаваная зусім нядаўна - у 2006 годзе. А зараз некалькі слоў пра саму вёску Налібакі. Дадзеная вёска адносна буйная, тут маюцца шматлікія элементы базавай інфраструктуры, напрыклад, крамы. Вёска Налібакі размешчана на ўсходняй ускраіне шырокага забалочанага ляснога масіва, які атрымаў паводле назвы вёскі імя Налібоцкая пушча.

Налібоцкая пушча - гэта адзін з самых вялікіх лясных масіваў у Беларусі, і, па некаторых звестках, ва ўсёй Усходняй Еўропе. Налібоцкая пушча не з'яўляецца ні запаведнікам, ні нацыянальным паркам Беларусі. Тым не менш, тутэйшая флора застаецца надзвычай разнастайнай. Афіцыйны статус Налібоцкай пушчы - рэспубліканскі ландшафтны заказнік. Дадзеная пушча зьяўляецца асабліва ахоўнай прыроднай тэрыторыяй, адной з ключавых батанічных тэрыторый Еўропы, а таксама мае афіцыйны статус тэрыторыі важнай для птушак. Амаль уся Налібоцкая пушча з'яўляецца яшчэ і паляўнічым заказнікам. Тут маляўніча спалучаюцца рэкі, пагоркі, яры і балоты. На шырокіх тэрыторыях пушчы маецца мноства невялікіх населеных пунктаў, а таксама культурных і архітэктурных славутасцяў Беларусі. Аднак, менавіта вёска Налібакі, фактычна з'яўляецца "брамаю" у Налібоцкую пушчу. Тым не менш, на жаль, у вёсцы Налібакі цалкам адсутнічае якая-небудзь турыстычная інфраструктура звязаная з пушчай.

Налібакі

Налібакі