Новы Свержань - гэта буйная вёска Стаўбцоўскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. У гэтай вёсцы захавалася адразу два вельмі каштоўных і старажытных храма, якія прыцягваюць сюды мноства турыстаў і падарожнікаў. Адной з галоўных славутасцяў вёскі Новы Свержань з'яўляецца касцёл Святых Пятра і Паўла. Гэты манументальны храм быў пабудаваны ў 1588 годзе. Ён першапачаткова будаваўся як касцёл, хоць часам можна сустрэнецца з памылкай пра тое, што касцёл у вёсцы Новы Свержань быў нібыта пабудаваны ў якасці кальвінскага сабора. Архітэктура гэтага храма вельмі ўражвае, з аднаго боку храм невялікі і не моцна дэкараваны, з другога боку, ён выкананы вельмі лаканічна, стрымана і ўдала. Гледзячы на яго можа нават скласціся ўражанне, быццам глядзіш на невялікі замак. Каменная сцяна, што атачае тэрыторыю касцёла ў вёсцы Новы Свержань ўзмацняе такое ўражанне, асабліва з некаторых ракурсаў. У любым выпадку, знешні і ўнутраны выгляд гэтага храма вельмі добра перадае атмасферу даўніны і старажытнасці.
З гісторыі касцёла ў вёсцы Новы Свержань можна асобна згадаць адну сумную падзею. Пасля 1945 году савецкія ўлады разрабавалі касцёл, у якім да гэтага захоўвалася мноства рэлігійных і матэрыяльных каштоўнасцяў, і арганізавалі ў будынку храма гнаясховішча. Наогул кажучы, сумная практыка выкарыстання касцёлаў пад гаспадарчыя патрэбы была шырока распаўсюджана ў Беларусі ў савецкі час. Але звычайна гэта былі збожжасховішчы, гаражы, склады для інвентара або гатовай прадукцыі і гэтак далей. Але ў вёсцы Новы Свержань мясцовыя ўлады вырашылі мабыць "пераплюнуць" ўсіх і асабліва выслужыцца перад партыяй... Але час ішоў, і ў канцы 20-га стагоддзя храм быў вернуты вернікам, пасля чаго ён быў цалкам адноўлены і адрэстаўраваны. Сёння касцёл у вёсцы Новы Свержань служыць людзям па першапачатковым прызначэнні і з'яўляецца архітэктурным помнікам 16-га стагоддзя, важнай культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.
Іншай найкаштоўнейшай славутасцю вёскі Новы Свержань з'яўляецца Успенская царква, пабудаваная тут ў 1590 годзе. Часткова гэтая царква пабудавана на падмурку яшчэ больш старажытнага храма. Архітэктура гэтай царквы таксама вельмі добра перадае дух мінулых стагоддзяў. Царква ў вёсцы Новы Свержань размешчана зусім побач з касцёлам, і разам яны ствараюць цалкам унікальны для Беларусі ансамбль, выдатна дапаўняючы адзін аднаго. Справа ў тым, што ў Беларусі не так ужо і шмат храмаў 16-га стагоддзя, а тут адразу два, ды яшчэ ў такім выдатным стане.
Гісторыя царквы ў вёсцы Новы Свержань таксама не бязвоблачная. У 1962 годзе савецкія ўлады дабраліся і да яе. Царква была разрабавана і разгромлена. Аднак ёй "пашанцавала" хаця б у тым аспекце, што пасля гэтага яна проста стаяла зачыненай і пуставала. Тут таксама зробім невялікую заўвагу. У дачыненні да цэркваў у савецкі час у Беларусі, сапраўды, часцей за ўсё ўжывалася менавіта падобная мера: разбурыць і пакінуць у запусценні. Хаця часамі у царквах арганізоўвываліся сельскія клубы, бібліятэкі або яны нават працягвалі функцыянаваць як храмы. У канцы 20-га стагоддзя, царква ў вёсцы Новы Свержань таксама была вернута вернікам. Яе рэстаўрацыя і аднаўленне працягваецца па гэты дзень. Царква ў вёсцы Новы Свержань таксама з'яўляецца архітэктурным помнікам, важнай культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.
Маецца ў вёсцы Новы Свержань і яшчэ адна невялікая славутасць. А менавіта вадзяны млын канца 19-га стагоддзя. Ад арыгінальнага млына захаваўся толькі падмурак. Але на сённяшні дзень млын дабудаваны, адноўлены і адрэстаўраваны, і ў ім размяшчаецца невялікая аграсядзіба - вельмі цікавы аб'ект, які ўдала дапаўняе турыстычную інфраструктуру вёскі Новы Свержань.
Скажам некалькі слоў і аб самой вёсцы Новы Свержань. Дадзеная вёска маляўніча размешчана на беразе ракі Нёман. Зусім побач, на іншым беразе ракі, размешчаны раённы цэнтр - горад Стоўбцы. Фактычна вёска Новы Свержань з'яўляецца яго прыгарадам, іх падзяляе ўсяго некалькі кіламетраў. Горад Стоўбцы выдатна бачны з вёскі Новы Свержань (апошняе фота). Вёска гэтая дастаткова вялікая. Тут маюцца крамы, аддзяленні банка і пошты і многае іншае. Вёска Новы Свержань, з яе найкаштоўнейшымі і старадаўнімі храмамі, з'яўляецца вельмі цікавым турыстычным аб'ектам для падарожнікаў па Беларусі, і карыстаецца ў іх пэўнай папулярнасцю.