Слабодка - гэта вёска Стаўбцоўскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Слабодка з'яўляецца драўляная царква Георгія Перамаганосца. Гэты адметны храм, па розных звестках, быў пабудаваны альбо у 1880-ых гадах, альбо ў 1905 годзе. Унікальнай асаблівасцю царквы ў вёсцы Слабодка з'яўляецца тое, што ў адрозненні ад большасці іншых беларускіх драўляных цэркваў, яе да нашага часу не пафарбавалі ў ярка сіні колер. Дзякуючы гэтаму дадзены храм захоўвае значна больш аўтэнтычны знешні выгляд, чым многія іншыя, нават значна больш старадаўнія і багата дэкараваныя драўляныя беларускія цэрквы. Царква ў вёсцы Слабодка на дадзены момант знаходзіцца ў здавальняючым стане. Гэты архітэктурны помнік драўлянага дойлідства з'яўляецца хоць і зусім невялікай, але тым не менш вельмі маляўнічай і запамінальнай славутасцю і культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі.

Слабодка

Слабодка

Слабодка

Слабодка