Мамаі

Мамаі - гэта вёска Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Мамаі з'яўляецца Спаса-Праабражэнская царква. Пабудаваны ў 1829 годзе як касцёл, гэты храм быў перададзены праваслаўным ў 1866 годзе. Таму на сённяшні дзень, архітэктура гэтага храма выглядае зусім нетыпова для царквы. Перад храмам у вёсцы Мамаі размешчана вялікая брама, якая раней таксама выкарыстоўвалася ў якасці званіцы. У апошнія гады гэтую браму неаднаразова перафарбоўвалі. Таксама на тэрыторыі прылеглай да храма ёсць і іншая паўнавартасная званіца. Царква ў вёсцы Мамаі з'яўляецца архітэктурным помнікам 19-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і цікавай славутасцю Беларусі.

Мамаі

Мамаі