Удзела - гэта вёска Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Удзела з'яўляецца кляштар францысканцаў. Цэнтральнае месца ў архітэктурным ансамблі кляштара займае касцёл Беззаганнага Зачацця Панны Марыі. Дадзены храм быў пабудаваны ў 1791 годзе.

Кляштар у вёсцы Удзела ўключае ў сябе акрамя касцёла таксама і жылыя карпусы пачатку 19-га стагоддзя, гаспадарчыя пабудовы канца 19-га стагоддзя, агароджу з некалькімі брамамі і званіцай, таксама узведзеныя ў 19-ым стагоддзі, і яшчэ мноства сучасных скульптур і помнікаў. Вакол касцёла раскінуўся таксама выдатны сад. Тэрыторыя кляштара вельмі маляўніча і прыгожа добраўпарадкавана.

Удзела

У адным з гаспадарчых карпусоў кляштара ў вёсцы Удзела маецца унікальная па маштабе і прыгажосці дзеючая беларуская батлейка - г.зн. лялечнае прадстаўленне на рэлігійную тэму. Батлейка гэтая выкананая манахамі і мясцовымі дзецьмі не зусім у класічным стылі, тым не менш яна вельмі займальная. Сюжэт батлейкі апавядае пра з'яву Божай Маці ў 1858 годзе ў Францыі.

У сутарэннях касцёла ў вёсцы Удзела арганізавана фотавыстава аб місіянерскай дзейнасці манахаў францысканцаў па ўсім свеце. А ў яшчэ адным гаспадарчым корпусе маецца іншая фотавыстава, прысвечаная розным тэмам. Дзверы гэтых фотавыстаў у дзённы час звычайна адкрыты, а іх наведванне бясплатнае. А вось будынак дзе размешчана унікальная батлейка звычайна закрыты, аднак па просьбе наведвальнікаў манахі заўсёды гатовыя бясплатна паказаць гасцям кляштара сваю незвычайную батлейку.

Кляштарны комплекс з касцёлам у вёсцы Удзела з'яўляецца архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя, вялікай гісторыка-культурнай каштоўнасцю і важнай славутасцю Беларусі. Дадзены кляштар з касцёлам прыцягвае ўвагу вялікай колькасці турыстаў і падарожнікаў. Праз вёску Удзела праходзіць некалькі папулярных экскурсійных маршрутаў. Таксама варта згадаць, што прама насупраць касцёла ў вёсцы Удзела маецца невялікая крама, дзе можна купіць крыху ежы, або іншыя неабходныя ў падарожжы дробязі.

Удзела

Удзела

Першапачаткова кляштар францысканцаў у вёсцы Удзела з'явіўся ў 1642 годзе. Як ужо згадвалася, драўляны касцёл замянілі на велічны каменны храм ў 1791 годзе. Пазней, у 1851 годзе кляштар у вёсцы Удзела быў зачынены ўладамі, а працягваў функцыянаваць толькі касцёл. У 1949 годзе савецкія ўлады зачынілі і касцёл. У 1989 годзе касцёл у вёсцы Удзела быў вернуты вернікам, пасля чаго гэты храм і быў адрэстаўраваны. Ну і нарэшце ў 2000 годзе сюды вярнуліся манахі францішкане і ў вёсцы Удзела зноў быў арганізаваны паўнавартасны кляштар. Пасля гэтага, таксама былі адрэстаўраваны некаторыя жылыя і гаспадарчыя карпусы, акультураны сад, устаноўлены скульптуры і помнікі, арганізаваны фота-выстава і батлейка.

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела

Удзела