Лыскава - гэта вёска Пружанскага раёна, Брэсцкай вобласці Беларусі. У вёсцы Лыскава захавалася некалькі цікавых славутасцяў, але галоўнай з іх, вядома ж, з'яўляецца комплекс будынкаў былога каталіцкага кляштара місіянераў. Дадзены кляштар быў заснаваны ў вёсцы Лыскава ў 1751 годзе і скасаваны ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Цэнтральнае месца ў архітэктурным ансамблі былога кляштарнага комплексу ў вёсцы Лыскава займае касцёл Святой Тройцы, пабудаваны ў 1785 годзе. У 1841 годзе, пасля скасавання кляштара, касцёл стаў парафіяльным. У 1866 годзе, ў сувязі з падаўленнем паўстання 1863 года, касцёл у вёсцы Лыскава быў перададзены Праваслаўнай Царкве і некалькі перабудаваны. У 1880-ых гадах храм рэстаўраваўся пасля вялікага пажару. У 1921 годзе, калі вёска Лыскава ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, храм вярнулі Каталіцкай Царкве. У 1950-ых гадах касцёл у вёсцы Лыскава быў часткова разбураны, і ў 1960 годзе канчаткова зачынены.

Лыскава

Лыскава

Дарэчы, у вёсцы Лыскава калісьці быў яшчэ адзін касцёл, які мясцовыя жыхары называлі «чырвоным». У тыя самыя 1950-ыя гады, ён быў дашчэнту разбураны, і на дадзены момант ад гэтага другога касцёла ў вёсцы Лыскава не захавалася бачных слядоў. Такім чынам, на жаль, на дадзены момант, адзіны захаваны касцёл у вёсцы Лыскава ўяўляе з сябе толькі руіны. Аднак нават зараз гэты касцёл робіць моцнае ўражанне, асабліва за кошт таго, што ўнутры касцёла дастаткова добра захаваліся элементы ўнутранага дэкору. Таксама ў склад архітэктурнага ансамбля былога кляштара ў вёсцы Лыскава ўваходзіць жылы кляштарны корпус, пабудаваны ў другой палове 18-га стагоддзя. Гэты будынак на сённяшні дзень выдатна адрэстаўраваны. Сёння ў былым кляштарным корпусе размяшчаецца ўрачэбная амбулаторыя.

Лыскава

Лыскава

Таксама трэба згадаць, што на тэрыторыі былога кляштара, побач з касцёлам, размешчана магіла Францішка Карпінскага. Нагадаем, што Францішак Карпінскі (1741-1825) - гэта знакаміты польскі паэт і драматург. Ён валодаў невялікім маёнткам непадалёк ад вёскі Лыскава, у якім прайшлі апошнія гады яго жыцця. Ну і нарэшце, на тэрыторыі былога кляштара ў вёсцы Лыскава ёсць яшчэ адна характэрная дэталь, а менавіта, участак брукаванай каменем старадаўняй дарогі. Гэты ўчастак дарогі размешчаны як раз паміж касцёлам і жылым корпусам. На сённяшні дзень архітэктурны ансамбль былога кляштарнага комплексу, на чале з касцёлам у вёсцы Лыскава з'яўляецца цікавым архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.

Лыскава

Лыскава

Аднак спіс славутасцяў вёскі Лыскава не вычэрпваецца адным толькі кляштарным комплексам. Тут таксама маецца драўляная царква Раства Багародзіцы, пабудаваная ў 1933 годзе. Дадзеная царква знаходзіцца ў добрым стане і з'яўляецца культурна-гістарычнай каштоўнасцю і архітэктурным помнікам Беларусі. У царкве ў вёсцы Лыскава захоўваецца некалькі каштоўных хрысціянскіх абразоў.

Лыскава

Лыскава

Акрамя гэтага, на мясцовых могілках у вёсцы Лыскава маецца невялікая, цалкам адрэстаўраваная, каталіцкая капліца, пабудаваная ў сярэдзіне 19-га стагоддзя; на тых жа могілках размешчаны магілы некалькіх вядомых людзей, напрыклад, княгіні Валконскай, а таксама некалькі адметных надмагільных капліц; на ўскраіне вёскі Лыскава маюцца зарослыя густой расліннасцю руіны сінагогі; а на адлегласці паловы кіламетра ад вёскі Лыскава маецца яшчэ і археалагічны помнік, які ахоўваецца дзяржавай - курганы. Дадзеныя курганы гэта ўсё, што засталося ад каралеўскага замка 15-га стагоддзя, які некалі размяшчаўся тут.

Лыскава

Лыскава

Лыскава

Лыскава

Лыскава

Лыскава