Быцень - гэта вёска Івацэвіцкага раёна, Брэсцкай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Быцень з'яўляецца дзеючая старадаўняя Успенская царква, першапачаткова пабудаваная ў далёкім 1654 годзе ў якасці капліцы пры базыльянскім манастыры. На жаль, акрамя гэтай царквы ад манастыра больш нічога не захавалася. Па ўсёй бачнасці, царква ў вёсцы Быцень істотна не перабудоўвалася з часу свайго ўзвядзення, такім чынам, яе знешні выгляд цалкам адпавядае даце сваёй пабудовы. Гэтая акалічнасць надае пэўную каштоўнасць царкве ў вёсцы Быцень, бо атрымліваецца, што менавіта тут можна ўбачыць сапраўдны храм сярэдзіны 17-га стагоддзя, які прастаяў ўжо больш за 360 гадоў. Званіца якая размясцілася перад храмам пабудавана ў наш час. На сённяшні дзень царква ў вёсцы Быцень знаходзіцца ў добрым стане. У Беларусі не занадта часта можна сустрэць будынкі 17-га стагоддзя ў такім добрым стане, таму кожны з іх, у тым ліку і царква ў вёсцы Быцень з'яўляецца вельмі цікавым архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.

Быцень

Быцень

Каментары  

0 # Літвін 2019-02-25 00:32
Маленькая заўвага да апісання населенага пункту Быцень. У тэксце Быцень называецца вёскай, але на самай справе гэта не адпавядае назве "вёска" па той прычыне, што там існуе царква і Быцень можна было б называць сялом. Але ж і сялом Быцень ніколі не была, таму што спрадвеч яна называлася - мястэчкам. Да рэвалюцыі і нават да Другой Сусветнай Вайны, у Быцені пражывала шмат яўрэяў, якія Быцень называлі горадам, што для іх быў вялікім культурным асяродкам і гонарам. На маю думку, прыведзенае ў тэксце апісанне прыніжае значнасць гэтага гістарычнага месца. Можна было б яшчэ болей дадаць вядомай інфармацыі, але ж адведзеныя рамкі для камэнтару, не дазваляюць гэтага зрабіць.
Адказаць | Паведаміць мадэратару
0 # Рэдактар 2019-03-03 05:56
Вялікі дзякуй за такі канструктыўны каментар. Ні ў якім разе наш сайт не спрабуе даць ацэнку каштоўнасці таго ці іншага населенага пункта. Акрамя таго, гэты сайт не прысвечаны гісторыі беларускіх гарадоў і вёсак. Тут мы спрабуем коратка апісаць бягучы стан некаторых найбольш значных славутасцяў, выбітнасцяў і архітэктурных помнікаў Беларусі. Калі паглядзець на артыкул з гэтага пункту гледжання, то ён аказваецца дастаткова аб'ектыўным.
Адказаць | Паведаміць мадэратару