Сейлавічы - гэта вёска Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. Асноўнай і фактычна адзінай славутасцю і выбітнасцю вёскі Сейлавічы з'яўляецца касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста. Гэты невялікі драўляны храм быў пабудаваны ў вёсцы Сейлавічы ў 19-ым стагоддзі. Існуе таксама версія, што гэты храм быў пабудаваны ў 18-ым стагоддзі ў якасці уніяцкай царквы. У 1920-ых гадах касцёл у вёсцы Сейлавічы быў абноўлены і адрэстаўраваны. У савецкі час храм не функцыянаваў. У 1990-ых гадах касцёл быў адрамантаваны і аднавіў сваё функцыянаванне. У нашыя дні храм знаходзіцца ў добрым стане, тэрыторыя вакол касцёла прыгожа добраўпарадкавана. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў вёсцы Сейлавічы з'яўляецца цікавай выбітнасцю і славутасцю Беларусі, архітэктурным помнікам драўлянага дойлідства 19-га стагоддзя, а таксама культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны.

Сейлавічы

Сейлавічы

Сейлавічы

Сейлавічы