Быстрыца

Вёска Быстрыца Гродзенскай вобласці Астравецкага раёна Беларусі размешчана зусім недалёка ад мяжы Беларусі і Літвы. Вёска маляўніча размяшчаецца на беразе Віліі. Тут жа ў Вілію ўпадае невялікая але хуткая рэчка, таму і называюць яе Быстрыца. Вёска Быстрыца лічыцца адным з самых старажытных паселішчаў Беларусі.

Быстрыца

У 1390 Уладзіслаў II Ягайла заснаваў у Быстрыцы адзін з першых у ВКЛ касцёлаў і запрасіў манахаў - канонікаў рэгулярных. У сярэдзіне XVIII стагоддзя было вырашана перабудаваць гэты драўляны касцёл, што існаваў тут раней. Для гэтага ў Быстрыцу запрасілі архітэктара Глаўбіца. І ў 1760 (паводле іншых дадзеных у 1761) годзе ў Быстрыцы з'явіўся храм Узвышэння Святога Крыжа або Крыжаўздзвіжанскі касцёл.

У пачатку ХХ стагоддзя Быстрыца была ўжо дастаткова вялікай вёскай. Тут быў вялікі рынкавы пляц, ад яго адыходзілі тры вуліцы, была карчма, стаялі крамы, у годзе праводзілася цэлых чатыры кірмашы. Акрамя таго ў Быстрыцы да нашага часу захаваўся млын. Цяпер Быстрыца - гэта невялікая ціхая вёска ў памежнай зоне.

Каментары  

0 # Валянцін 2015-02-11 12:47
Чароўныя там мясціны...
Адказаць | Паведаміць мадэратару