Астравец

Астравец - гэта невялікі горад Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Астравецкага раёна. Да 2012 года Астравец лічыўся гарадскім пасёлкам. Горад Астравец стаіць на рацэ Лоша. Асноўнымі славутасцямі горада Астравец, з'яўляюцца два касцёла. Першы з іх гэта касцёл святых Казьмы і Дзям'яна, пабудаваны ў 1787 годзе (фота вышэй). Другі - гэта касцёл Узнясення Святога Крыжа, пабудаваны ў 1911 годзе (фота ніжэй).

Астравец

Таксама ў горадзе Астравец ёсць сучасная царква святых Пятра і Паўла, пабудаваная ў 1999 годзе.

Астравец

Шырокую вядомасць набыў Астравец у Беларусі і за яе межамі ў сувязі з распачатым нядаўна будаўніцтвам Беларускай АЭС, якое вядзецца ў ваколіцах Астраўца. Дзякуючы гэтай будоўлі горад Астравец атрымаў новыя мікрараёны, школы, дзіцячыя сады і многае іншае. Уся гэтая інфраструктура прызначана для працаўнікоў будучай Беларускай АЭС, якія будуць жыць у горадзе Астравец.

Астравец