Рось - гэта мястэчка Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю пасёлка Рось з'яўляецца Траецкі касцёл, які быў пабудаваны ў 1807 годзе. Дадзены касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XIX стагоддзя. Касцёл у пасёлку Рось знаходзіцца ў ідэальным стане. Але тут ёсць і іншыя славутасці, якія могуць прыцягнуць турыстаў і падарожнікаў. Некалі ў пасёлку Рось была сядзіба (намаляваная на эскізе Напалеона Орды ў самым нізе), да нашых дзён яна не захавалася, але захаваліся некаторыя гаспадарчыя і жылыя будынкі, што адносіліся да яе. Сярод гэтых пабудоў найбольш вылучаецца дом садоўніка (на фота ўнізе - злева), і вадзяны млын (справа).
Таксама ў пасёлку Рось захавалася царква. Царква ў пасёлку Рось, як і касцёл, асвечана ў гонар Святой Тройцы. Дадзены храм быў пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя, і таксама з'яўляецца помнікам архітэктуры.
У пасёлку Рось ёсць таксама каталіцкая капліца, пабудаваная ў 1903 годзе.