Рэпля

Рэпля - гэта вёска Ваўкавыскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Рэпля з'яўляецца касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, які быў пабудаваны ў 1909 годзе. Дадзены касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Касцёл у вёсцы Рэпля знаходзіцца ў ідэальным стане, тэрыторыя вакол касцёла добра ўладкаваная. Касцёл вельмі вялікі і грандыёзны, ён знаходзіцца каля самай дарогі, таму турыстам і падарожнікам будзе лёгка і цікава наведаць гэтую славутасць. Цікава адзначыць, што касцёл у вёсцы Рэпля з невялікім перапынкам функцыянаваў як храм нават у савецкі час. Гэта вялікая рэдкасць у Беларусі, большасць іншых касцёлаў Беларусі ў тыя часы служылі народнай гаспадарцы як складскія памяшканні.

Рэпля

У вёсцы Рэпля захавалася таксама невялікая капліца, пабудаваная ў канцы 19-га стагоддзя (на фота злева, а на фота справа - частка агароджы вакол тэрыторыі касцёла).

Рэпля