Сноў - гэта аграгарадок Нясвіжскага раёна, Мінскай вобласці Беларусі. У мястэчку Сноў захавалася даволі шмат выбітнасцяў і славутасцяў, асабліва па мерках такіх невялікіх гарадкоў. Больш за тое, сярод славутасцяў пасёлка Сноў маецца выбітны і сапраўды унікальны архітэктурны помнік. А менавіта, галоўнай славутасцю мястэчка Сноў з'яўляецца палацава-паркавы комплекс першай паловы 19-га стагоддзя. Цэнтральным будынкам комплексу з'яўляецца палац пабудаваны ў 1827 годзе. Раней у склад палацавага комплексу ўваходзіла таксама яшчэ мноства другарадных пабудоў і вялікі парк з вадаёмамі. На сённяшні дзень амаль усе другарадныя пабудовы палацавага комплексу страчаны альбо ў моцна перабудаваным выглядзе захаваліся ў якасці пасрэдных будынкаў сярод іншай забудовы пасёлка. Парк знаходзіцца ў занядбаным стане. А вось вадаёмы, таксама як і два стагоддзі таму, ўпрыгожваюць тэрыторыю вакол палаца ў мястэчку Сноў.
Палац у мястэчку Сноў з'яўляецца адным з найбуйнейшых і найвыбітнейшых палацаў на тэрыторыі Беларусі. Гэты палац таксама часта называюць адным з найпрыгажэйшых на Беларусі ўвасабленняў архітэктуры класіцызму. Палац расцягнуўся на 140 метраў у даўжыню. На момант пабудовы ў палацы было каля ста пакояў і памяшканняў. З гісторыі палаца ў мястэчку Сноў можна вылучыць такія ключавыя моманты: палац быў разрабаваны падчас Першай Сусветнай Вайны; у 1925 годзе апошні ўладальнік палаца ці то прадаў, ці то здаў палац у арэнду польскаму Корпусу аховы памежжа (мястэчка Сноў тады ўваходзіла ў склад Польшчы); затым да 1939 года ў палацы пражывалі польскія афіцэры і нават размяшчалася казіно; пасля Другой Сусветнай Вайны палац быў перададзены савецкім вайскоўцам. У другой палове 20-га стагоддзя ў розны час розныя сілавыя структуры эксплуатавалі будынак палаца пад разнастайныя патрэбы, напрыклад, пад жыллё, адміністрацыю, шпіталь і гэтак далей.
У 2010-ых гадах будынак палаца застаўся пуставаць. На сённяшні дзень будынак палаца ў мястэчку Сноў ўсё яшчэ знаходзіцца на балансе адной з сілавых структур. Палац ахоўваецца, ацяпляецца і пры неабходнасці рамантуецца, таму не руйнуецца, але ён і не эксплуатуецца. Палац знаходзіцца ў моцным стане, вонкавае аблічча палаца па большасці захавала сваю аўтэнтычнасць. А вось арыгінальныя планіроўкі і інтэр'ер амаль зусім страчаныя. На жаль, сам палац і прылеглая да яго тэрыторыя цалкам зачыненыя для наведвання. Турысты могуць убачыць палац толькі з вялікай адлегласці, прычым скрозь агароджу і расліннасць. Палацава-паркавы ансамбль у пасёлку Сноў з'яўляецца выбітным архітэктурным помнікам 19-га стагоддзя і культурна-гістарычнай каштоўнасцю Беларусі. А калі палац будзе адчынены для наведвання падарожнікамі, то ён стане яшчэ і адной з ключавых турыстычных славутасцяў і выбітнасцяў краіны.
Яшчэ адной важнай славутасцю пасёлка Сноў з'яўляецца касцёл Святога Яна Хрысціцеля. Гэты цагляны храм быў пабудаваны ў мястэчку Сноў ў 1760 годзе. Архітэктурны стыль касцёла - барока. У 1866 годзе, пасля паражэння народна-вызваленчага паўстання, касцёл быў перададзены Праваслаўнай Царкве і трохі перабудаваны. У 1921 годзе, калі мястэчка Сноў ўвайшло ў склад міжваеннай Польшчы, храм быў вернуты Каталіцкаму Касцёлу. Пазней касцёл у мястэчку Сноў моцна пацярпеў падчас Другой Сусветнай Вайны. У другой палове 20-га стагоддзя храм заставаўся ў паўразбураным стане і не эксплуатаваўся. У 1991 годзе касцёл у мястэчку Сноў вярнулі вернікам. Храм быў адноўлены ў 1994 годзе. На сённяшні дзень касцёл знаходзіцца ў выдатным стане і паўнавартасна функцыянуе ў якасці храма. Каталіцкі касцёл Святога Яна Хрысціцеля ў мястэчку Сноў з'яўляецца важнай выбітнасцю і славутасцю Беларусі, архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя і культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны.
Наступнай цікавай славутасцю гарадка Сноў з'яўляецца царква Святых Казьмы і Дзям'яна. Гэты цагляны храм быў узведзены ў мястэчку Сноў па розных версіях альбо ў 1836 годзе, альбо ў 1846 годзе. Архітэктурны стыль царквы - класіцызм. На сённяшні дзень царква таксама знаходзіцца ў выдатным стане і паўнавартасна функцыянуе ў якасці храма. Праваслаўная царква Святых Казьмы і Дзям'яна ў мястэчку Сноў гэтаксама з'яўляецца цікавай славутасцю Беларусі, архітэктурным помнікам 19-га стагоддзя і культурна-гістарычнай каштоўнасцю краіны.
Ну і апошняй важнай славутасцю пасёлка Сноў з'яўляецца сядзібны комплекс 19-га стагоддзя. У склад сядзібнага комплексу, акрамя цэнтральнага сядзібнага дома, раней ўваходзіла мноства другарадных пабудоў, а таксама пейзажны парк. Да нашага часу захаваўся цэнтральны сядзібны дом, некалькі гаспадарчых пабудоў і фрагменты парку. Сядзіба ў мястэчку Сноў функцыянавала да 1939 года. Пасля Другой Сусветнай Вайны ў будынку сядзібы размясцілася адміністрацыя мясцовага сельскагаспадарчага прадпрыемства, гаспадарчыя і другарадныя пабудовы эксплуатаваліся тым жа прадпрыемствам. Пазней многія сядзібныя пабудовы яшчэ па некалькі разоў мянялі сваю ведамасную прыналежнасць. У наш час сядзібны дом у мястэчку Сноў не эксплуатуецца, пустуе і, хоць і павольна, але ўсё ж руйнуецца. Арыгінальныя інтэр'еры ўжо даўно цалкам страчаныя. Тым не менш, на бягучы момант будынак сядзібы яшчэ пакуль знаходзіцца ў дастаткова моцным стане. Таксама як палац, касцёл і царква, сядзіба ў пасёлку Сноў з'яўляецца архітэктурным помнікам, культурна-гістарычнай каштоўнасцю, выбітнасцю і славутасцю Беларусі.
Аграгарадок Сноў з'яўляецца дастаткова вялікім паселішчам, хоць раней ён меў статус вёскі. У мястэчку Сноў знойдзецца мноства аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры і ўсе элементы базавай інфраструктуры. Акрамя крамаў рознага профілю, аддзяленняў банкаў, аптэк і іншага, тут маецца дом культуры, некалькі невялікіх музеяў, некалькі сціплых гасцініц, некалькі фізкультурна-аздараўленчых комплексаў і некалькі кафэ. Усе гэтыя інфраструктурныя аб'екты ў сукупнасці са шматлікімі славутасцямі і выбітнасцямі, сярод якіх маецца унікальны па сваёй каштоўнасці і архітэктуры палац, фармуюць у аграгарадку Сноў выдатную турыстычную атмасферу. Да гэтага трэба таксама дадаць, што пасёлак Сноў знаходзіцца ў рэгіёне Беларусі з найбольшай канцэнтрацыяй славутасцяў і архітэктурных помнікаў. Тут у радыусе некалькіх дзесяткаў кіламетраў можна сустрэць яшчэ вялікае мноства выдатных турыстычных аб'ектаў. Па ўсіх гэтых прычынах мястэчка Сноў з'яўляецца выбітным напрамкам для невялікай турыстычнай паездкі выхаднога дня.