Полацк - гэта буйны горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Полацкага раёна. Горад Полацк - самы старажытны горад Беларусі. Упершыню ён згадваецца ў "Аповесці мінулых часоў" у 862 годзе. Але ў рэчаіснасці, горад відавочна яшчэ больш старажытны. На мяжы першага і другога тысячагоддзяў, як вядома, горад Полацк быў сталіцай аднайменнага княства - першай беларускай дзяржавы. У горадзе Полацку захавалася вельмі шмат розных архітэктурных помнікаў і славутасцяў. Адной з асноўных славутасцяў горада Полацка з'яўляецца будынак Сафійскага сабора.
Першапачаткова Сафійскі сабор у Полацку быў пабудаваны паміж 1044 і 1066 гадамі. Па некаторых звестках, на момант сваёй пабудовы Сафійскі сабор у Полацку быў першым і адзіным паўнавартасным каменным будынкам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Хоць, магчыма, маецца на ўвазе тое, што гэта самы старажытны каменны будынак сярод тых, што захаваліся да нашых дзён (хоць ад арыгінала захаваліся толькі фрагменты падмуркаў і невялікія элементы муроў).
Аж да канца 16-га стагоддзя храм функцыянаваў і быў праваслаўным. Пасля падпісання Брэсцкай уніі ў 1596 годзе сабор перайшоў да уніятаў. Пасля пажару і частковага разбурэння 1607 года сабор некаторы час знаходзіўся ў запусценні. Але ў 1618 годзе сабор быў адноўлены і часткова перабудаваны. У 1642 годзе сабор зноў пацярпеў ад пажару, але зноў быў неўзабаве адноўлены. Падчас руска-польскай вайны Полацк быў узяты рускімі войскамі, таму з 1654 і да 1667 года Сафійскі сабор быў праваслаўным, а затым зноў перайшоў да уніятаў. Аднак, падчас Паўночнай вайны 1700-1721 гадоў у прытворы храма па загадзе цара Пятра I размясцілі парахавы склад, які 1 мая 1710 года выбухнуў, пасля чаго Сафійскі сабор быў цалкам разбураны і праляжаў у руінах да 1738 года.
Пасля гэтага, на тых падмурках Сафійскага сабора якія захаваліся ў стылі віленскага барока пабудавалі абсалютна новы храм, які ўяўляў з сябе двухвежавую базіліку. Ўзвядзенне новага храма было скончана ў 1750 годзе. Ізноў пабудаваны храм быў уніяцкім. Менавіта гэты храм і дайшоў да нашых дзён. Падчас Айчыннай вайны 1812 года храм выкарыстоўваўся французскімі войскамі як стайня. У далейшым, па ўсёй бачнасці, пуставаў. А ў 1839 годзе храм быў вернуты праваслаўным. У 1911-1914 гады быў праведзены капітальны рамонт сабора. У 1924 годзе ў рамках савецкай атэістычнай палітыкі царкву закрылі і размясцілі ў ёй краязнаўчы музей. У перыяд нямецкай акупацыі з 1942 па ліпень 1944 года Сафійскі сабор быў дзеючым, а потым быў ізноў зачынены.
З канца 1969 да 1983 года ў саборы праводзіліся рэстаўрацыйныя і архітэктурна-археалагічныя даследаванні. Пасля іх заканчэння ў будынку храма быў адкрыты музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора і канцэртная зала камернай і арганнай музыкі. У 1985 годзе ў саборы быў збудаваны арган. Першы канцэрт быў дадзены 2 мая 1985 года.
Сёння сабор знаходзіцца ў выдатным стане. Гэты храм таксама ўваходзіць у склад Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Яго наведвае вельмі шмат турыстаў і падарожнікаў. Аднак, адзін раз у год, 5 чэрвеня, у дзень памяці Святой Еўфрасінні Полацкай, тут праходзіць праваслаўнае набажэнства. Затым ад Сафійскага сабора да Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра праходзіць хрэсны ход.
А вось ад арыгінальнага Сафійскага сабора 11-га стагоддзя захаваліся элементы падмурка, якія даступны да агляду ў ніжняй (падвальнай) частцы сабора, а таксама апсіда вышынёй каля дзевяці метраў з правага боку сабора. Гэтая апсіда - самае старажытнае збудаванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з ліку тых, што захаваліся. Побач з Сафійскім саборам у Полацку размясціўся таксама Барысаў камень з надпісамі 12 стагоддзя, прывезены сюды з вёскі Падкасцельцы. А сам сабор вельмі маляўніча размяшчаецца над высокім берагам Заходняй Дзвіны.
Вельмі важнай славутасцю горада Полацка з'яўляецца комплекс будынкаў Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Гэты манастыр быў заснаваны самой Еўфрасінняй Полацкай ў 1125 годзе. Найбольш важным архітэктурным, культурным і гістарычным помнікам манастыра з'яўляецца Спаса-Праабражэнская царква пабудаваная паміж 1152 і 1161 гадамі дойлідам Іаанам. Гэты невялікі храм быў пабудаваны пад кіраўніцтвам Святой Еўфрасінні Полацкай. Да нашых дзён выдатна захаваўся арыгінальны храм 12-га стагоддзя, унутры якога таксама захавалася асабістая келля Прападобнай і арыгінальныя фрэскі 12-га стагоддзя. Дадзены храм гэта адзін з самых старажытных каменных будынкаў Беларусі, акрамя таго ён выдатна захаваўся. Каштоўнасць гэтага храма проста неймаверна вялікая. Таксама ў склад манастыра ўваходзяць і іншыя вельмі каштоўныя архітэктурныя помнікі. Цэнтральны храм манастыра - Крыжаўзвіжанскі сабор пабудаваны тут у 1897 годзе. Брама-званіца і яшчэ адна невялікая царква пабудаваныя тут у канцы 19-га стагоддзя. Адзін з манастырскіх карпусоў ўзвялі тут у пачатку 18-га стагоддзя. Іншыя пабудаваны пазней, у 1902 годзе і ў 1990-ых гадах.
Коратка апішам гісторыю манастыра. Так, ад моманту свайго заснавання і да канца 16-га стагоддзя манастыр заставаўся праваслаўным і дзеючым. У 1579 годзе Полацк быў узяты Стэфанам Баторыем, і ўвайшоў у склад Рэчы Паспалітай. Пасля гэтага ў 1580 годзе манастыр быў аддадзены езуітам. У 1654 годзе вернуты ў праваслаўе. У 1667 году зноў трапіў у рукі езуітаў, у падпарадкаванні якіх заставаўся да 1820 года. Затым езуіты пакінулі Полацк. Але яшчэ некаторы час манастыр заставаўся каталіцкім, ён быў перададзены ордэну піяраў. У 1832 годзе, пасля паражэння адпаведнага паўстання, кляштар быў вернуты праваслаўным і да 1840 года поўнасцю адноўлены. Далей манастыр працягваў функцыянаваць і пашырацца аж да пачатку 20-га стагоддзя.
У 1915 годзе, падчас Першай Сусветнай Вайны жыхаркі манастыра і царкоўныя каштоўнасці былі эвакуіраваны углыб Расеі. У 1921 году манастыр аднавіў працу ў Полацку, аднак неўзабаве, у 1925 годзе быў канчаткова зачынены. Аднак, у 1943 годзе, у ходзе Другой Сусветнай Вайны, акупацыйныя ўлады далі дазвол на аднаўленне працы манастыра. Пасля гэтага было пачата адраджэнне абіцелі. Ужо ў савецкі час, у 1961 годзе манастыр зноў быў зачынены, а яго цэнтральны храм стаў звычайным парафіяльным, але працягваў функцыянаваць.
Чарговае рашэнне аб аднаўленні работы манастыра было зноў прынята ў 1989 годзе. У 1990 годзе пасля правядзення некаторых аднаўленчых і рэстаўрацыйных работ манастыр зноў быў адчынены. З тых часоў і да нашых дзён ён бесперапынна функцыянуе. Сюды прыязджае вельмі шмат турыстаў і паломнікаў. Усе будынкі, храмы і іншыя архітэктурныя помнікі, якія адносяцца да манастыра ў нядаўні час, былі канчаткова выдатна адрэстаўраваны і зараз знаходзяцца ў вельмі добрым стане.
Са Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыром ў Полацку звязаныя дзве буйныя праваслаўныя святыні. Па-першае, мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай цяпер захоўваюцца менавіта ў гэтым манастыры. Ад самага канца 12-га стагоддзя і да пачатку 20-га стагоддзя, мошчы Святой захоўваліся ў Кіеве. Аднак, у 1910 годзе былі перанесены ў Полацк. Затым, у перыяд з 1920 і аж да 1943 года мошчы Святой часта ўскрывалі, перамяшчалі, выстаўлялі ў розных храмах і музеях, у тым ліку ў Віцебскім антырэлігійным музеі. І нарэшце, у 1943 годзе, адначасова з аднаўленнем працы манастыра, туды былі вернуты і мошчы Святой Еўфрасінні Полацкай. З тых часоў і да нашага часу яны застаюцца ў Полацку.
Па-другое, у дадзены манастыр Прападобная Еўфрасіння ў 1161 годзе ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж, які пазней атрымаў назву - Крыж Еўфрасінні Полацкай. Гэты крыж уключаў часціцы мошчаў шматлікіх святых і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага. Крыж быў выразаны мясцовым майстрам-ювелірам Лазарам Богшам. Гэты крыж з'яўляецца не толькі рэлігійнай рэліквіяй, але і вельмі каштоўным помнікам беларускай культуры. У 13-ым стагоддзі крыж быў вывезены з Полацку ў Расію, аднак зноў вернуты ў манастыр Іванам Грозным у 1563 годзе пасля паспяховай аблогі горада. У 1925 годзе крыж быў канфіскаваны з абіцелі савецкімі ўладамі. У 1941 годзе падчас Вялікай Айчыннай Вайны Крыж Еўфрасінні Полацкай бясследна знік і да гэтага часу не знойдзены. У 1997 годзе была выраблена дакладная копія крыжа Еўфрасінні Полацкай. Адноўлены крыж цяпер знаходзіцца ў манастыры ў Полацку.
Наступнай важнай славутасцю горада Полацка з'яўляецца комплекс будынкаў Богаяўленскага мужчынскага манастыра. Цэнтральны храм гэтага манастыра - Богаяўленская царква. Дадзеная царква была пабудавана ў 1779 годзе. У наш час гэты храм добра адрэстаўрыраваны. Манастырскія карпусы якія адносяцца да дадзенай абіцелі нават больш старадаўнія, яны ўзведзены у 17-ым стагоддзі, а ў нашы дні таксама знаходзяцца ў выдатным стане. Па некаторых дадзеных менавіта ў адным з карпусоў дадзенага манастыра некаторы час пражыў Сімяон Полацкі.
У горадзе Полацк ёсць яшчэ некалькі храмаў розных хрысціянскіх канфесій, якія неабходна згадаць. Так напрыклад, касцёл Святога Андрэя Баболі быў пабудаваны зусім нядаўна, у 1997 годзе. Іншы храм - Пакроўская царква, таксама быў узведзены не так даўно - у 1990 годзе. Ёсць у горадзе Полацк і храм не зусім уласцівы для Беларусі, а менавіта - Лютэранская кірха, пабудаваная ў 1888 годзе. Зараз у будынку кірхі размясціўся краязнаўчы музей.
Наступнай цікавай славутасцю горада Полацка з'яўляецца комплекс будынкаў былога калегіума і кляштара Езуітаў. Будынкі якія ўваходзяць у склад дадзенага архітэктурнага комплексу ўзводзіліся ў Полацку з 1750 па 1835. Яшчэ нядаўна большасць будынкаў, што ўваходзяць у гэты комплекс ўяўлялі з сябе руіны. Але на дадзены момант іх ужо аднавілі. Таксама ў склад дадзенага архітэктурнага комплексу некалі ўваходзіў велізарны і прыгожы храм - Касцёл Святога Стэфана (з 1830 года - Мікалаеўскі сабор), які быў узведзены ў 1738 годзе, а ў 1964 годзе ён быў узарваны і цалкам разбураны. Ад гэтага храма засталася толькі карціна на фасадзе аднаго з будынкаў Полацка, які стаяў насупраць разбуранага храма.
У горадзе Полацк раней было яшчэ шмат іншых манастыроў і храмаў. На жаль, далёка не ўсе яны захаваліся да нашых дзён. Некаторыя з іх сёння ўяўляюць сабой руіны, а іншыя разбураны да самай асновы. На месцы такіх цалкам разбураных манастыроў і храмаў, зараз можна ўбачыць толькі памятныя знакі.
Цікавай славутасцю горада Полацка з'яўляецца мураваны жылы дом 1694 пабудовы. Будынак, як бачым, вельмі старадаўні. З архітэктурнага пункту гледжання, тым не менш ён не вельмі прыкметны. Тым не менш, некаторай каштоўнасці гэтаму будынку дадаюць здагадкі аб тым, што менавіта тут у час сваіх візітаў у Полацк размяшчаўся цар Пётр I.
У горадзе Полацк вельмі шмат цікавых помнікаў. На адной з цэнтральных плошчаў горада Полацка размясцілася стэла ў гонар герояў вайны 1812 года. Дадзены 24-метровы чыгунны манумент - адноўленая копія помніка, узведзенага ў 1850 годзе і разабранага ў 1932 годзе. На тэрыторыі горада Полацка па некаторых разліках размяшчаецца геаграфічны цэнтр Еўропы, ў гонар чаго тут таксама маецца прыгожы помнік. Таксама ў горадзе Полацку размясціліся помнікі Усяславу Чарадзею, Сімяону Полацкаму, Крывічам, Еўфрасінні Полацкай і Францыску Скарыне. Ну і нарэшце ў горадзе Полацк маецца вельмі цікавы помнік літары "Ў".
Як ужо згадвалася горад Полацк вельмі старадаўні, ён мае багатую гісторыю. Таму, вядома ж, акрамя пералічаных славутасцяў ў горадзе Полацк маецца яшчэ вельмі шмат іншых цікавых будынкаў і архітэктурных помнікаў. Большасць з такіх будынкаў была пабудавана з 18-га і да пачатку 20-га стагоддзя. Горад Полацк стаіць у месцы дзе рака Палата ўпадае ў Заходнюю Дзвіну. Многія архітэктурныя помнікі Полацка маляўніча размешчаны на прыгожых берагах гэтых рэк. Гістарычны цэнтр горада Полацка прыгожа добраўпарадкаваны. У горадзе Полацку ёсць усе неабходныя аб'екты турыстычнай інфраструктуры. Усе гэтыя фактары выдатна дапаўняюць турыстычную атмасферу горада, і разам з ужо пералічанымі найкаштоўнейшымі аб'ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі робяць Полацк вельмі прывабным і адным з найважнейшых турыстычных напрамкаў для падарожнікаў па Беларусі.