Скокі - гэта вёска Брэсцкага раёна, Брэсцкай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Скокі з'яўляецца сядзіба, пабудаваная ў 1770-ых гадах. Ад усяго сядзібнага комплексу ў вёсцы Скокі захаваўся толькі сам сядзібны дом і парк. На дадзены момант сядзібны дом выдатна адрэстаўраваны, як звонку так і ўнутры. Зараз у сядзібе ў вёсцы Скокі размешчаны музей. Сама экспазіцыя музея не ўяўляе асаблівай цікавасці, фактычна яна ўключае проста добра адноўлены інтэр'ер і прадметы мэблі ў стылі 18-га стагоддзя. Таксама маюцца некаторыя дакументы датычныя былых уладальнікаў сядзібы. Аднак музей у вёсцы Скокі жыве актыўным жыццём, у ім часта праходзяць розныя мерапрыемствы, гістарычныя рэканструкцыі і канферэнцыі.
Акрамя таго, трэба адзначыць, што, на жаль, у Беларусі ёсць не так шмат добра адноўленых сядзібаў, і вельмі мала сядзібаў дзе адноўлены і інтэр'ер. Часцей за ўсё ў Беларусі можна сустрэць адноўленыя альбо магнацкія палацы, альбо дамы вядомых гістарычных асоб. А сядзібы калі і аднаўляюцца, то часцей за ўсё толькі звонку, а ўнутранае аздабленне і планіроўка змяняюцца для таго, каб будынак змог выконваць якія-небудзь новыя функцыі. Таму менавіта ў вёску Скокі трэба ехаць, калі Вы хочаце даведацца і прасякнуцца тым, як быў уладкаваны побыт не князёў і магнатаў, і не дробнай шляхты, а менавіта сярэдніх памешчыкаў ў 18-ым стагоддзі. Па гэтай прычыне сядзіба ў вёсцы Скокі мае вельмі вялікую каштоўнасць для ўсёй Беларусі.
Таксама ў вёсцы Скокі маецца невялікая але цікавая прыдарожная капліца 18-га стагоддзя. Сядзіба ў вёсцы Скокі з'яўляецца важным архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.
1) Мебельные гарнитуры второй половины XIX века, один в оригинальном гобелене.
2) Спальня - 1880 год.
3) Музыкальные инструменты конец XIX века.
4) Пару часов - конец XVIII века.
5) 97% люстр и бра оригинал антиквариат.
6) Столовая создана по фотографиям Краушера, 1907 год. Из копий - 4 стула и 2 стола.
P.S. Сайт шикарный. Всегда пользуясь при путешествиях. Но подача информации про музей-усадьбу Немцевичей, как-то неправильная. Всю информацию о "новоделе" узнал от главного хранителя музея. Я надеюсь, при последующем посещении, вы обновите информацию. Ребята в музее адекватные, проведут Вам бесплатную экскурсию, это же их имидж. Спасибо за понимание.