Цэрквы
З моманту хрышчэння беларускіх зямель у канцы X стагоддзя, на гэтай зямлі было ўзведзена мноства праваслаўных храмаў. На шчасце, да нашага часу захаваліся нават самыя старажытныя з іх. Сёння, праваслаўныя хрысціяне складаюць найбуйнейшую рэлігійную канфэсію Беларусі, і мы можам сустрэць тут вельмі шмат выдатных цэркваў, храмаў і сабораў пабудаваных у самых розных стылях.