Мажэйкава (раней Малое Мажэйкава) – гэта аграгарадок Лідскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Мажэйкава з'яўляецца сядзібны комплекс. Дадзены сядзібны комплекс уключае ў сябе невялікі цэнтральны палац, пабудаваны ў 1880 годзе ў стылі позняга класіцызму, і некалькі іншых гаспадарчых і жылых пабудоў, таксама збудаваных ў 19-ым стагоддзі. Усе будынкі, што адносяцца да сядзібы ў вёсцы Мажэйкава, тэрытарыяльна размешчаны вельмі кампактна, яны знаходзяцца зусім побач адзін з адным, утвараючы і фармуючы вельмі адметны архітэктурны ансамбль. Сядзібны дом, які з'яўляецца цэнтральным будынкам сядзібнага комплексу ў вёсцы Мажэйкава – гэта невялікі аднапавярховы прамавугольны ў плане палац. Галоўным упрыгажэннем сядзібнага дома з'яўляецца порцік з чатырма калонамі.
Палац і іншыя будынкі, якія ўваходзяць у склад сядзібы ў вёсцы Мажэйкава, звонку выдатна адрэстаўраваны, і зараз выкарыстоўваюцца як адміністрацыйныя будынкі мясцовымі органамі ўлады і прадпрыемствамі. У некалькіх памяшканнях цэнтральнага палаца размешчана таксама бібліятэка. Па гэтай жа прычыне ўнутранае аздабленне і планіроўка сядзібнага дома ў вёсцы Мажэйкава цалкам страціла сваё гістарычнае аблічча. Раней на тэрыторыі сядзібы меўся таксама невялікі парк. Гэты парк таксама быў амаль цалкам страчаны ў 1980-ых гадах, калі вяліся актыўныя працы па аднаўленні сядзібнага дома і іншых пабудоў, а таксама па прыстасаванні ўсяго сядзібнага комплексу ў вёсцы Мажэйкава пад новыя функцыі. На сённяшні дзень ад гэтага парка мала што захавалася, аднак некалькі лавачак у цені дрэў тут усё ж маецца. Таму турысты і падарожнікі ўсё ж знойдуць дзе спакойна прысесці і адпачыць. Сядзібны комплекс у вёсцы Мажэйкава з'яўляецца архітэктурным помнікам 19-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю, цікавай турыстычнай славутасцю і выбітнасцю Беларусі.