Вавёрка - гэта вёска Лідскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Вавёрка з'яўляецца касцёл Перамянення Пана, які быў пабудаваны ў 1840-я гады. Касцёл у вёсцы Вавёрка мае значныя памеры і запамінальны знешні выгляд. Касцёл у вёсцы Вавёрка з'яўляецца архітэктурным помнікам сярэдзіны 19-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і важнай славутасцю Беларусі. Вёска Вавёрка размешчана недалёка ад трасы Мінск-Гродна, таму турыстам і падарожнікам, якія не вельмі спяшаюцца можна лёгка заехаць у гэтую вёску і азнаёміцца з яе галоўнай славутасцю.
Вавёрка
Дадаць каментарый