Ішчална - гэта вёска Шчучынскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Ішчална з'яўляецца касцёл Святой Тройцы. Гэты храм будаваўся ў стылі позняга барока з 1755 года і па 1758 год. Урачыстае асвячэнне Траецкага касцёла адбылося ў 1761 годзе. Касцёл у вёсцы Ішчална мае адносна невялікія памеры, але ён размешчаны ў вельмі маляўнічым месцы на невялікім узвышэнні, за кошт чаго гэты касцёл бачны здалёк. Храм з'яўляецца архітэктурнай дамінантай вёскі Ішчална і надзвычайна ўпрыгожвае панараму ўсёй прылеглай мясцовасці. У 19-ым стагоддзі побач з Траецкім касцёлам была ўзведзена званіца, якая выдатна дапоўніла архітэктурны ансамбль храма і захавалася да нашых дзён.
На працягу ўсёй сваёй гісторыі касцёл Святой Тройцы ў вёсцы Ішчална заставаўся дзеючым храмам, і нават у савецкі час касцёл не быў зачынены. Дзякуючы гэтаму выдатна захавалася ўнутранае аздабленне храма. У касцёле ў вёсцы Ішчална маецца нават старадаўні дзеючы арган на дзевяць галасоў. Як бачым, касцёлу Святой Тройцы ўжо больш за два з паловай стагоддзі, менавіта таму дадзены касцёл і прыцягвае пэўную ўвагу турыстаў. Касцёл у вёсцы Ішчална на дадзены момант цалкам адрэстаўраваны і з'яўляецца архітэктурным помнікам 18-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю, важнай славутасцю і выбітнасцю Беларусі.
Побач з касцёлам Святой Тройцы ў вёсцы Ішчална захавалася плябанія (г.зн. дом святара і парафіяльная адміністрацыя), якая была пабудаваная тут у пачатку 20-га стагоддзя. Таксама на прылеглай да касцёла тэрыторыі ў вёсцы Ішчална захавалася яшчэ адна цікавая і прыкметная славутасць – сонечны гадзіннік створаны ў сярэдзіне 18-га стагоддзя. Дадзены гадзіннік быў зроблены ў Вільні па адмысловай замове, з улікам дакладнага геаграфічнага становішча касцёла Святой Тройцы ў Ішчална. Устаноўка такіх гадзіннікаў у невялікім мястэчку – вялікая рэдкасць. Звычайна такія сонечныя гадзіннікі вырабляліся для буйных гарадоў і сталіц. Паводле некаторых крыніц гэта адзіны падобны старадаўні сонечны гадзіннік ў Беларусі. І хоць сонечны гадзіннік ў вёсцы Ішчална ўвесь гэты час знаходзіўся пад уздзеяннем ўсіх вятроў і дажджоў, тым не менш, захаваўся ён вельмі добра. І толькі медны наканечнік, які і павінен быў адкідаць цень на сонечны гадзіннік і паказваць такім чынам час, за гэтыя гады быў страчаны.
І калі ўжо мы размаўляем пра славутасці ды выбітнасці вёскі Ішчална, то неабходна згадаць таксама, што тут захаваліся некаторыя фрагменты сядзібы 19-га стагоддзя. На жаль наяўныя фрагменты знаходзяцца ў дрэнным стане і не могуць прадстаўляць вялікай цікавасці для турыстаў. Тым не менш, вёска Ішчална гэта дастаткова цікавае турыстычнае месца, тут прыемна пабываць і пахадзіць, а фрагменты сядзібы ў сваю чаргу таксама ўносяць у гэтую добрую атмасферу свой невялічкі унёсак.