Луконіца - гэта вёска Зэльвенскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Луконіца з'яўляецца касцёл Святога Міхала Арханёла. Гэты старадаўні храм быў узведзены з цэглы і каменя ў 1782 годзе. Архітэктурны стыль касцёла ў вёсцы Луконіца гэта позняе барока. Акрамя самога храма ў архітэктурны ансамбль касцёла ў вёсцы Луконіца ўваходзіць вежа-званіца, якая таксама як і храм была пабудавана ў 18-ым стагоддзі. Тэрыторыя вакол касцёла акружаная агароджай з натуральнага каменя. Храм Святога Міхала Арханёла, званіца і агароджа выдатна дапаўняюць адзін аднаго і фармуюць ў вёсцы Луконіца вельмі маляўнічы архітэктурны комплекс, які варты ўвагі турыстаў і падарожнікаў.
На бягучы момант касцёл Святога Міхала Арханёла ў вёсцы Луконіца знаходзіцца ў добрым стане, з'яўляецца дзеючым храмам, важным помнікам гісторыі і культуры 18-га стагоддзя і каштоўнай славутасцю і выбітнасцю Беларусі. Варта таксама адзначыць, што зусім побач з касцёлам, за ім, на мясцовых могілках, захаваліся руіны капліцы-пахавальні. Першапачаткова дадзеная капліца-пахавальня была пабудавана ў 19-ым стагоддзі. Гэтая невялікая славутасць вёскі Луконіца таксама можа быць цікавая некаторым турыстам і падарожнікам.