Замкі
У сярэднявеччы амаль у кожным буйным горадзе Беларусі быў умацаваны замак. Часцей за ўсё гэтыя замкі былі драўлянымі, пастаянныя войны і час знішчылі іх. Да нашых дзён у Беларусі захавалася толькі некалькі каменных сярэднявечных замкаў, і пазнейшых магнацкіх замкаў. Гэтыя помнікі архітэктуры з'яўляюцца сёння найбуйнейшымі славутасцямі Беларусі, і ўяўляюць асаблівую каштоўнасць з пункту гледжання Беларускай гісторыі і культуры.