Вішнева - гэта вёска Смаргонскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю і выбітнасцю вёскі Вішнева з'яўляецца касцёл Святога Тадэвуша. Гэты каменны храм будаваўся з 1811 года і па 1820 год. Архітэктурны стыль касцёла - класіцызм. У выніку паразы народна-вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў, у 1866 годзе касцёл у вёсцы Вішнева быў перададзены Праваслаўнай царкве і трохі перабудаваны. Менавіта тады над цэнтральным алтаром храма з'явілася невялікая вежа ў стылі барока. Падчас Першай Сусветнай Вайны храм у вёсцы Вішнева быў істотна пашкоджаны. У 1919 годзе храм вярнулі Каталіцкаму касцёлу. У міжваенны перыяд вёска Вішнева ўваходзіла ў склад Польшчы. Аднак, аднаўленне касцёла скончылася толькі ў 1935 годзе.

Вішнева

Пасля Другой Сусветнай Вайны вёска Вішнева апынулася ў складзе БССР. Тым не менш, касцёл Святога Тадэвуша не быў зачынены. Больш за тое, у 1970-ых гадах касцёл у вёсцы Вішнева атрымаў статус помніка архітэктуры. На сённяшні дзень гэты касцёл застаецца дзеючым. Побач з касцёлам у вёсцы Вішнева размешчана двух'ярусная шатровая вежа-званіца. Гэтая званіца, таксама як і касцёл, была ўзведзена на пачатку 19-га стагоддзя. Ніжні ярус званіцы выкананы з натуральнага каменя. Касцёл Святога Тадэвуша ў вёсцы Вішнева на дадзены момант знаходзіцца ў вельмі добрым стане і з'яўляецца архітэктурным помнікам пачатку 19-га стагоддзя, гісторыка-культурнай каштоўнасцю, цікавай славутасцю і выбітнасцю Беларусі. Храм вельмі прыгожа размешчаны на невялікім пагорку.

Вішнева

Вішнева

Вішнева

Вішнева

Вішнева

Вішнева

Акрамя касцёла ў вёсцы Вішнева маецца і яшчэ адна невялікая славутасць. Гаворка ідзе пра праваслаўную царкву Святой Еўфрасінні Полацкай. Гэты храм быў пабудаваны ўжо ў наш час, у 2001 годзе. Царква размясцілася насупраць касцёла, праз дарогу. Абодва храма разам фармуюць вельмі тыповы для Беларусі архітэктурны ансамбль. У шмат якіх беларускіх вёсках і гарадах можна сустрэць размешчаныя побач праваслаўныя і каталіцкія храмы. Неабходна таксама адзначыць, што вёска Вішнева знаходзіцца ў вельмі маляўнічых месцах, на беразе буйнога возера Вішнеўскае. Акрамя таго, зусім побач з гэтай вёскай маецца адно з самых знакамітых азёр Беларусі - возера Свір.

Вішнева

Вішнева

Вішнева