Капцёўка - гэта вёска Гродзенскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Капцёўка з'яўляецца касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі, які быў пабудаваны ў 1936 годзе. Гэты касцёл з'яўляецца важным помнікам беларускай архітэктуры XX стагоддзя. Касцёл у вёсцы Капцёўка на дадзены момант цалкам адрэстаўраваны. Касцёл вельмі прыгожа размешчаны на ўзгорку, вялікая тэрыторыя вакол касцёла прыгожа добраўпарадкавана, стаіць мноства статуй, растуць розныя расліны, ўюцца дарожкі і лесвічкі. Турыстам і падарожнікам будзе вельмі прыемна пахадзіць тут.
Таксама ў вёсцы Капцёўка ёсць і іншая славутасць - Успенская царква, якая была пабудавана ў 1867 годзе. Царква таксама з'яўляецца помнікам архітэктуры. На дадзены момант царква знаходзіцца ў добрым стане і дзейнічае. Архітэктура царквы ў вёсцы Капцёўка вельмі тыповая для цэркваў Беларусі, пабудаваных у другой палове 19-га стагоддзя. Сцены царквы выкладзеныя з натуральнага каменя.