Карэвічы - гэта вёска Свіслацкага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Карэвічы з'яўляецца касцёл Хрыста Пантакратара (гэта значыць Хрыста Уседзяржыцеля), збудаваны тут у 1942 годзе. Пры гэтым асноўнай адметнай асаблівасцю касцёла ў вёсцы Карэвічы з'яўляецца менавіта тое, што гэты невялікі храм быў пабудаваны немцамі падчас Другой Сусветнай Вайны. Таксама, у касцёле да нашых дзён захаваўся абраз напісаны нямецкім салдатам спецыяльна для гэтага храма. На сённяшні дзень касцёл Хрыста Пантакратара у вёсцы Карэвічы з'яўляецца цікавым архітэктурным помнікам, гісторыка-культурнай каштоўнасцю і славутасцю Беларусі.
Карэвічы
Дадаць каментарый