Лаўрышава - гэта вёска Навагрудскага раёна, Гродзенскай вобласці Беларусі. Асноўнай славутасцю вёскі Лаўрышава з'яўляецца дзеючая праваслаўная царква Успення Прасвятой Багародзіцы. Дадзены драўляны храм быў пабудаваны ў вёсцы Лаўрышава ў другой палове 18-га стагоддзя. Дакладная дата пабудовы невядомая. Паводле найбольш распаўсюджанай версіі храм быў узведзены ў 1775 годзе, па іншых версіях храм мог быць пабудаваны ў 1756, 1768 ці ў 1798 гадах. У другой палове 18-га - пачатку 19-га стагоддзяў дадзены храм быў манастырскім ў складзе Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага манастыра (на той момант уніяцкага і размешчанага ў вёсцы Лаўрышава). Пасля скасавання манастыра ў 1836 годзе храм быў ператвораны ў праваслаўны прыхадскі. У такім статусе ён функцыянуе і ў наш час. Царква Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Лаўрышава добра захавалася і на сённяшні дзень з'яўляецца важным помнікам культуры, гісторыі і архітэктуры, а таксама цікавай славутасцю Беларусі.

Лаўрышава

Лаўрышава

Трэба таксама адзначыць, што згаданы Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр быў адроджаны ў 1913 годзе як праваслаўны, але ўжо на новым месцы - каля вёскі Гнесічы, якая размешчана побач з вёскай Лаўрышава. Аднак ужо ў 1915 годзе, падчас Першай Сусветнай Вайны, манастыр быў цалкам разбураны ў ходзе ваенных дзеянняў. Тым не менш, у 2007 годзе манастыр зноў аднавілі. Адраджэнне манастыра зноў-такі вядзецца каля вёскі Гнесічы, пры гэтым храм у вёсцы Лаўрышава застаецца прыхадскім. Дарэчы, Лаўрышаўскі манастыр - гэта самы ранні па часе заснавання з ліку дзеючых мужчынскіх манастыроў у Беларусі, ён быў упершыню утвораны ў 1250-ых гадах.